Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы намінанты літаратурнай прэміі «Дэбют»


Журы штогадовае літаратурнае прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют" вызначыла сьпіс намінантаў за найлепшую першую кнігу.

Намінантамі ў «Паэзіі»:

Ганна Аўчыньнікава за кнігу «Ад зачыненай брамы»,

Антон Францішак Брыль за кнігу «Ня ўпаў жолуд»,

Анастасія Кацюргіна за кнігу «Пад ветразем ранку».

У намінацыі «Проза» на прэмію прэтэндуюць:

Вера Бурлак за кнігу «Творы соннага жанру»,

Віктар Марціновіч за кнігу «Сьцюдзёны вырай».

Сьпіс намінантаў за пераклады:

Алеся Башарымава з кнігай Тувэ Янсан «Капялюш чарадзея»,

Марына Казлоўская з кнігай Чэслава Мілаша «Краіна Ульра»,

Марыя Пушкіна з кнігай Чэслава Мілаша «Даліна Ісы»,

рэдакцыя часопісу «Прайдзісьвет» з кнігай Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці».


Ляўрэаты будуць названыя і атрымаюць узнагароды 14 сакавіка.

Да разгляду прымаліся дэбютныя кнігі аўтараў у веку да 35 гадоў, напісаныя і выдадзеныя па-беларуску цягам 2011 году.

Літаратурная прэмія «Дэбют» заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Яна штогадовая і ўручаецца за кнігі ў тых жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG