Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Артыст" атрымаў "Оскара"


Мішэль Хазанавічус
Мішэль Хазанавічус

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі Амэрыканскай кінаакадэміі «Оскар». Найлепшай карцінаю году прызнаны «Артыст» Мішэля Хазанавічуса; Хазанавічус таксама атрымаў узнагароду за найлепшую рэжысуру. Прымаючы статуэтку, ён падзякаваў сабаку, які грае ў фільме. Прыз за найлепшую мужчынскую ролю дастаўся Жану Дзюжардэну — за працу ў тым самым фільме.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі ў Твітэры павіншаваў Мішэля Хазанавічуса зь перамогай.

"Оскар" за найлепшую жаночую ролю — у Мэрыл Стрып за ролю Маргарэт Тэтчэр у стужцы Філіды Лойд «Жалезная лэдзі».

Оскар за найлепшы анімацыйны фільм атрымаў «Ранго» — кампутарны мультфільм Гора Вэрбінскага пра хамэлеона.

Найлепшым фільмам на замежнай мове прызнана іранская драма «Развод Надэра і Сімін», якая нядаўна атрымала залатога і двух сярэбраных мядзьведзяў на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі.

Узнагароды за найлепшыя ролі другога пляну — у Актавіі Спэнсэр за ролю ў фільме Тэйта Тэйлара «Слугі» і 82-гадовага Крыстафэра Пламэра за ролю бацькі ў трагікамэдыі Майка Мілза «Пачаткоўцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG