Сапраўдны чытач — гэта той, хто перачытвае . Вяртаньне да кнігі — акт, магчыма, куды больш сьвядомы, чым першае прачытаньне, якое бывае матывавана і модай на аўтара, і лоўкасьцю маркетынгавай кампаніі, і строгасьцю выкладчыка па літаратуры. Першае чытаньне суадносіцца з перачытваньнем, як глыток вады на маратоне з паўкеліхам шарданэ на схіле дня. Маргарыта Аляшкевіч — пра тэксты, якія знаёмыя нам зь дзяцінства і якія ня лішне перачытаць пасталеўшы.