Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сафійскі сабор у Полацку зачыняюць на рэстаўрацыю


Рэстаўрацыя працягнецца тры гады, але турысты ня змогуць наведаць храм, які функцыянуе як музэй і канцэртная заля, толькі цягам гэтага лета.


Мяркуецца, што за летнія месяцы ў Сафійскім саборы адрамантуюць дах. У гэты час экскурсіі па ім будуць віртуальныя — у выглядзе мультымэдыйных прэзэнтацый, якія будуць праводзіцца ў полацкім музэі кнігадруку.

Праект усёй рэстаўрацыі, якая фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту, прадугледжвае замену ацяпляльнай сыстэмы, аконных блёкаў і рамонт фасаду будынка. На час будаўнічых працаў пэўныя захады будуць зроблены, каб не пашкодзіць знакамітыя полацкія арганы: іх укрыюць цыратай, а пасьля рэстаўрацыі сабору адмыслоўцы зь Нямеччыны правядуць санітарную апрацоўку музычнага інструмэнта.

На грунтоўную рэстаўрацыю Сафійскі сабор зачынены ўпершыню з 1987 году — з таго часу, як тут створаны музэй, экспазыцыйная плошча якога складае 870 квадратных мэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG