Помнік у выглядзе капліцы з залачоным крыжам уверсе, вакол якой на васьмі чыгунных калёнах зьмешчаныя выявы дзьвюхгаловых арлоў. Вышыня помніка каля 24 мэтраў, вага — 110 тон. Зь бюджэту Саюзнай дзяржавы на аднаўленьне помніка ў Полацку было выдаткавана 44 мільёны расейскіх рублёў.
Паводле полацкага актывіста КХП БНФ Міколы Шараха, яшчэ летась, калі пытаньне пра аднаўленьне помніка толькі паўстала, у горадзе быў распаўсюджаны зварот дэмакратычных актывістаў да грамадзкасьці. У ім гаварылася, што ўлады зьбіраюцца рэканструяваць помнік у гонар перамогі расейскага войска — што «ў Расеі ўжо ёсьць помнікі, якімі ўшанаваны яе вайскоўцы часоў вайны 1812 году. Аднаўленьне яшчэ аднаго такога помніка на тэрыторыі незалежнай Беларусі не нясе гістарычнай справядлівасьці ў адносінах да беларускага народу. Тут даўно ўжо не тэрыторыя Расейскай імпэрыі».
Ліст пратэсту быў накіраваны ў гарвыканкам, але там патлумачылі, што справу вырашаюць грошы — іх ужо выдаткавалі, і помнік будзе адноўлены.
Помнік вырабілі на Менскім скульптурным камбінаце і ААТ «Тэхналіт Полацак». Дарэчы, адміністрацыя горада Малаяраслаўца Калускай вобласьці таксама падала замову на полацкае прадпрыемства, каб вырабіць такія самыя дэталі манумэнту і для гэтага расейскага населенага пункту — бо помнікі ў гонар удзельнікаў вайны 1812 году былі ўзьведзеныя ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ў сямі расейскіх
Помнікі ў гонар удзельнікаў вайны 1812 году былі ўзьведзеныя ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ў сямі расейскіх гарадах і драбнейшых паселішчах.
На адкрыцьці помніка ў Полацку, усталяванага, дарэчы, якраз насупраць гарвыканкаму, намесьнік старшыні Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі Аляксандар Бабакоў заявіў: «Аднаўленьне і адкрыцьцё гэтага помніка зьяўляецца агульным сьвятам народаў Беларусі і Расеі. Гэта сьведчаньне таго, што мы не зьбіраемся перапісваць нашу агульную гісторыю».
Полацкі актывіст Мікола Шарах распавёў, што неўзабаве пасьля адкрыцьця помніка ў горадзе могуць распачаць некалькі крымінальных справаў, бо падчас будаўніцтва манумэнту і добраўпарадкаваньня навакольнай тэрыторыі некуды зьнікла частка каштоўных будматэрыялаў.
Помнікі ў гонар удзельнікаў вайны 1812 году былі ўзьведзеныя ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ў сямі расейскіх гарадах і драбнейшых паселішчах.