Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"3+2" = фінал "Эўрабачаньне-2010"


Беларускі гурт "3+2" выйшаў ў фінал міжнароднага конкурсу песьні "Эўрабачаньне-2010". "3+2" прадставіў песьню Butterflies ("Матылькі").

У складзе гурту - Арцём Міхаленка, сёстры-блізьняты Алена і Нінэль Карповіч, Юлія Шышко і Егіазар Фарашан.

У першым паўфінале спаборнічалі выканаўцы з 17 краінаў. Дзесяць з іх прайшлі ў фінал: Босьнія і Герцагавіна, Малдова, Расея, Грэцыя, Партугалія, Беларусь, Сэрбія, Бэльгія, Альбанія і Ісьляндыя.

Не патравілі ў фінал Латвія, Фінляндыя, Славакія, Мальта, Македонія, Польшча і Эстонія.

Другі паўфінал "Эўрабачаньня" пройдзе 27 траўня.

Фінал конкурсу адбудзецца 29 мая.

Летась прадстаўніку Беларусі на "Эўрабачаньні" Пятру Ялфімаву не ўдалося выйсьці ў фінал. Пераможцам "Эўрабачаньня-2009" стаў нарвэскі музыка, народжаны ў Беларусі Аляксандар Рыбак, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG