Дасудовае расьсьледаваньне справы затрыманай паводле падазрэньня ў шпіянажы беларускі Іны Кардаш прадоўжылі да 20 чэрвеня.
Што рабіць памілаваным палітвязьням, якіх выправадзілі за мяжу без дакумэнтаў або пашпарты якіх прызнаныя несапраўднымі? Ці лёгка чалавека пазбавіць грамадзянства? Ці могуць ануляваць пшпарты ўсім, хто зьехаў за мяжу? Пагаварылі зь юрыстам-міжнароднікам.
20 красавіка ў Варшаўскім унівэрсытэце прайшла сустрэча зь ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна», былым палітвязьнем Алесем Бяляцкім.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 21 красавіка прэзэнтавала чарговы даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2025-26 гадах. Асобны разьдзел у ім пра Беларусь.
Расейскія войскі ў ноч на 21 красавіка абстралялі Сумы, Харкаў і Запарожжа. Атака працягваецца.
Суд разглядаў пытаньне ў адсутнасьць затрыманай і яе адвакаткі, што можа стаць падставай для скасаваньня арышту маёмасьці.
Савет міністраў Беларусі падрыхтаваў і ўнёс на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраект аб зьмене закону «Аб перапісе насельніцтва».
«Калі мы першы раз сазвоньваліся зь відэа, спачатку я яго не пабачыў, а пачуў. Мне здавалася, што гэта рэха, што маім голасам хтосьці са мной вітаецца». Максім Знак расказаў Свабодзе пра сына, сплавы і горы ў дзяцінстве і 107 кіляграмаў вагі.
Губэрнатар Краснадарскага краю Расеі Веньямін Кандрацьеў паведаміў аб інтэнсіўнай атацы на горад Туапсэ ў ноч на 20 красавіка. Ва Ўкраіне 20 чалавек атрымалі раненьні ў выніку расейскіх абстрэлаў.
Распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын.
Выйшаў кібэрпанк Replaced ад беларускіх распрацоўнікаў, якога чакаў мільён гульцоў. Беларускі пераклад гульні зрабіў Андрэй Пячынскі (Палякоў), які гуляе і сам. Свабода пагаварыла зь ім пра беларусізацыю ў GameDev, канкурэнцыю з ШІ і ўражаньні ад гульні.
Падзеі і даты 18 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Вільні беларускія эколягі і навукоўцы правялі круглы стол «Выпрабаваньне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасьля». На ім абмеркавалі сьлед, які Чарнобыльская катастрофа пакінула ня толькі на землях Беларусі, але ў сьвядомасьці і сэрцах беларусаў.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб пацэльваньні па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, што ў Краснадарскім краі. Расейскія ўлады паведамілі пра ахвяры.
Сядзіба ў Падароску выявілася без Напалеона і без вады, насуперак рэкляме пры продажы. Зьняпраўджваем наратыў дзяржаўных уласьнікаў.
«Хацелася паказаць магічнасьць і містычнасьць нашай культуры, тужлівую ноту, якую мы, беларусы, вельмі любім». Свабода пагаварыла з кіраўніцай хору сьпявачкай Русяй Šuma пра ўдзел у конкурсе «Маю талент».
Парлямэнт Грузіі прыняў папраўкі, якія ўводзяць новую візу катэгорыі C5 для «лічбавых качэўнікаў» — іншаземцаў з высокім даходам, што працуюць дыстанцыйна на замежныя кампаніі. Праваабаронца Раман Кісьляк лічыць, што гэта спроба ўладаў выправіць наступствы ўзмацненьня міграцыйнага заканадаўства.
Найдаўжэй сваю пасаду захоўвае міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук — 8 гадоў. Усе іншыя «доўгажыхары» сярод высокапастаўленых чыноўнікаў — прадстаўнікі сілавога блёку. Разьбіраемся, што ўплывае на міністэрскі тэрмін.
Міністэрства адукацыі Беларусі зьмяніла парадак фармаваньня, вядзеньня і выкарыстаньня банкаў зьвестак таленавітай моладзі, прадстаўнікі якой маюць ільготы або атрымліваюць стыпэндыі Аляксандра Лукашэнкі.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што пакуль не назіраюць вайсковай актыўнасьці з боку Беларусі ў кірунку мяжы з Украінай.
Загрузіць яшчэ