Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі надаў маштабную бюджэтную падтрымку прадпрыемствам, якія ня могуць разьлічыцца за крэдыты

Дрэваапрацоўчы завод  «Івацэвічыдрэў». Архіўнае фота
Дрэваапрацоўчы завод «Івацэвічыдрэў». Архіўнае фота

Распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын.

Як паведамляе партал Pravo.by, дзяржава павялічвае сваю долю ў статутных фондах пяці прадпрыемстваў, якія атрымлівалі дзяржаўную падтрымку ў 2025 годзе, на суму гэтай падтрымкі.

З пастановы, апублікаванай на праўным рэсурсе, вынікае, што ААТ «Беларускі цэмэнтны завод» атрымала ў 2025 годзе дзяржаўнай падтрымкі на 2,5 мільёна рублёў, ААТ «Гомельшкло» — на 6,9 млн, ААТ «Івацэвічыдрэў» — на 6,3 млн, ААТ «Крычаўцэменташыфэр» — на 9 млн, ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат» — на 7,5 млн.

Прадпрыемствы вырабу цэмэнту, як і дрэваапрацоўчае прадпрыемства, ня здолелі працаваць з прыбыткам пасьля шырокамасштабнай рэканструкцыі з залучэньнем дзяржаўных сродкаў, таксама няўдала былі асвоеныя кітайскія інвэстыцыі пры рэканструкцыі Сьветлагорскага ЦКК — будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы. Таксама ня можа разьлічыцца з крэдытам у 146 млн ААТ «Гомельшкло».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG