30 верасьня суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў штрафам шматдзетную маці Натальлю Сьняжкову.
Праваслаўнаму сьвятару Аляксандру Богдану суд Ваўкавыскага раёну 30 верасьня даў папярэджаньне за ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве.
На 13 дзён адміністрацыйнага арышту асудзілі журналіста інтэрнэт-выданьня «Магілёўскі рэгіён 6 tv.by» Уладзімера Лапцэвіча.
Горадзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя меліся судзіць 30 верасьня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — каля дзесяці сьвятароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар).
У Гомлі 27 верасьня прайшоў Марш пратэсту. АМАП прымяняў пярцовы газ, страляў угару. Больш за 30 чалавек затрымалі. Вечарам 27 верасьня міліцыя прыйшла па Германа Сьняжкова.
У нядзелю 27 верасьня ў Гомлі на Маршы быў затрыманы Дзьмітрый Івашкоў. 28 верасьня ягоныя бацькі даведаліся, што яму далі 20 сутак арышту, і яшчэ 7 сутак, якія ён «не даседзеў» у жніўні.
Суды пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць дэманстрантаў, якіх затрымалі яшчэ ў жніўні, а потым адпусьцілі.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля асудзіў на 8 дзён арышту кандыдатку філялягічных навук, выкладчыцу дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Натальлю Суславу.
У Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук у доме Віталя Кузьнечыка, які разам з сынам Уладзіславам папрасіў прытулку і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску.
27 верасьня ў Менску прайшоў чарговы нядзельны марш пратэсту. Сёньняшняя акцыя прайшла пад лёзунгам «Народная інаўгурацыя сапраўднага прэзыдэнта».
На нядзельную акцыю пратэсту ў Магілёве сабралася некалькі дзясяткаў прыхільнікаў пераменаў, якія дзьвюма калёнамі спрабавалі прайсьці цэнтральнымі вуліцамі гораду. Каб іх разагнаць, міліцыя ўжыла сілу і спэцсродкі.
У Горадні найбольш масавая акцыя пратэсту сабралася каля моладзевага цэнтру «Галяктыка». У першыя хвіліны дзясяткі людзей затрымалі.
У Гомлі прайшоў чарговы нядзельны марш пратэсту. Сілавікі выкарыстоўвалі зброю і спэцсродкі для разгону дэманстрантаў.
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
У цэнтры Горадні каля чатырохсот гледачоў (ня выключана, што і 451) прыйшлі на сустрэчу з артыстамі драматычнага тэатру ў дворык на вуліцы Кірава 26 верасьня. Прыехалі таксама аўтазак і міліцыя.
Адвакатка Людміла Казак працягне абараняць Марыю Калесьнікаву. Сваё затрыманьне і суд яна тлумачыць спробай аказаць на яе ціск.
Марш зь дзяржаўнымі сьцягамі прайшоў у цэнтры Горадні. Ён сабраў каля 200 чалавек.
Жыхаркі Менску назвалі свой марш 26 верасьня «рэпэтыцыяй народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай. Сілавікі затрымалі некаторых удзельніц маршу.
23 верасьня жыхары Жыткавічаў, як і многія беларусы, вырашылі «адзначыць» таемную інаўгурацыю Лукашэнкі. Прыйшлі 12 чалавек і 10 міліцыянтаў. Пасьля на лекарку-пэдыятра Ірыну Цішкоўскую міліцыя склала пратакол за удзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Беларуская асацыяцыя журналістаў сыстэматызавала факты перасьледу і рэпрэсій у адносінах да супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў 2020 годзе.
Загрузіць яшчэ