Прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі працягвалася сёньня пяць з паловай гадзін. Ён выказаўся адносна сытуацыі ва Ўкраіне, пракамэнтаваў дачыненьні з Расеяй і Захадам.
Былы палітвязень і міністар зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі памёр на 75-м годзе жыцьця.
Якія высновы павінна зрабіць беларуская ўлада з украінскіх падзеяў? Апытаньне ў Горадні
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 17 кастрычніка правядзе прэс-канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ.
У Бабруйску працаўнікі заводу «Аграмаш» заяўляюць, што іх змушаюць рабіць прышчэпкі ад грыпу. Калі ж яны адмаўляюцца, то ў паліклініцы не даюць даведак пра допуск на працу.
Пад дзеяньне закону аб люстрацыі ва Ўкраіне патэнцыйна падпадае каля мільёна дзяржаўных службоўцаў, але ці прывядзе гэты закон да сапраўднага ачышчэньня ўлады, сказаць пакуль цяжка.
Пасьля закрыцьця курсаў «Мова ці кава» перад былымі наведнікамі гэтага моўнага шоў паўстае праблема выбару альтэрнатыўных заняткаў, дзе ў неакадэмічнай нязмушанай атмасфэры можна вучыць з нуля ці ўдасканальваць беларускую мову.
У размове з сваякамі ды адвакатам Ігара Аліневіча кіраўніцтва папраўчай калёніі «Віцьба-3» дало зразумець, што палітвязьня могуць перавесьці на камэрнае ўтрыманьне.
Крыху больш за дзесяць гадоў таму жыхары вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёну збунтаваліся cупраць свайго збанкрутаванага калгасу «Шлях да камунізму» і ўсе гуртам перайшлі да свайго земляка, мясцовага фэрмэра Міхаіла Шруба.
Замест чарговых заняткаў, якія павінны былі пачаць новы сэзон курсаў «Мова ці кава», 15 кастрычніка адбылася прэсавая канфэрэнцыя.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказала паэтка, вядучая курсаў «Мова ці кава» Валярына Кустава.
Нацыянальная Рада тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны прызнала тэлеканал «Беларусь 24» неадпаведным патрабаваньням Эўрапейскай канвэнцыі пра транспамежнае тэлебачаньне.
Праваабаронцы лічаць, што практыка масавых адвольных прэвэнтыўных затрыманьняў грамадзкіх і палітычных актывістаў будзе шырока выкарыстоўвацца падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году.
Ці зьмянілася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне і якой павінна быць палітыка Захаду адносна Беларусі ў сёньняшніх умовах? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць сёньня ў Вільні прадстаўнікі Паўночнай Рады і палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі.
Вядоўцы папулярных заняткаў беларускай мовы «Мова ці кава» лічаць, што ня змогуць дамовіцца аб далейшай супрацы з заснавальніцай курсаў Кацярынай Кібальчыч і ўжо рыхтуюць для сваіх слухачоў альтэрнатыву.
Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк пракамэнтаваў Радыё Свабода інцыдэнт з канфіскацыяй ягоных кніг на беларуска-польскай мяжы, якія цяпер будуць правераць на экстрэмізм.
Незвычайны посьпех атрымаў беларуска-швэдзкі фільм пра бяздомнага мастака з Гомеля. Але на лёс мастака гэта не паўплывала.
Кіраўнік Беларусі прызначыў Леаніда Анфімава старшынёй Камітэту дзяржкантролю Беларусі, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Украіне складана заставацца ў СНД, калі ўлічыць, што гэтая арганізацыя не асудзіла расейскую агрэсію, але выхад з СНД усё роўна ня будзе мець сур’ёзных наступстваў.
Загрузіць яшчэ