Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенца, які на машыне сутыкнуўся з аўтазакам, пазбавілі правоў


Аляксандар Вараб'ёў
Аляксандар Вараб'ёў

Жыхара Горадні Аляксандра Вараб’ёва 25 верасьня пазбавілі правоў кіроўцы на два гады і далі 270 рублёў штрафу. Кіроўцу аўтазаку не пакаралі.

Аварыя здарылася ў раёне філярмоніі ў Горадні ўвечары 10 жніўня. Аляксандар Варабʼёў ехаў на сваім Citroën да маці праз цэнтар гораду. Па патрэбе заехаў на паркоўку каля філярмоніі. Калі выяжджаў адтуль, сьледам за ім ехаў аўтазак. Спэцтранспарт паспрабаваў абагнаць легкавушку, аднак зачапіў яе ззаду і пабіў машыну.

Аляксандра выцягнулі з аўтамабіля, затрымалі, зьбілі, у тым ліку зламалі дзьве рабрыны. За ўдзел у недазволеным мітынгу арыштавалі на 10 сутак.

Першапачаткова ДАІ меркавала, што аварыя адбылася па віне кіроўцы аўтазаку Сікорскага. Аднак пазьней у інспэкцыі вырашылі, што вінаваты Варабʼёў, і пакаралі яго, а кіроўцу аўтазаку да адказнасьці не прыцягвалі, бо ня ўбачылі ў ягоных дзеяньнях парушэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG