Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор пагражае судом блогерам, але ня кажа, чаму дагэтуль няма справаў супраць сілавікоў 


Ніводзін арганізатар і ўдзельнік несанкцыянаваных акцый не пазьбегне адказнасьці, заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед падчас каардынацыйнай нарады ў барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй.

«Праваахоўныя органы разам са складанымі задачамі, выклікамі і пагрозамі, якія вырашаюць цяпер, спраўляюцца з тым, каб злачыннасьць знаходзілася пад поўным і жорсткім кантролем, — заявіў Андрэй Швед. — Што да грамадзкага парадку ў сталіцы і іншых населеных пунктах, сытуацыя кантраляваная і з кожным днём паляпшаецца».

Генэральны пракурор падкрэсьліў, што ўсе вінаватыя «будуць пакараныя рана ці позна».

«Ніводзін блогер, ніводная асоба, якая зрабіла злачынства ня толькі на несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і ў інтэрнэце, не пазьбегне адказнасьці. Сёньня вядзецца праца ў выяўленьні і прыцягненьні іх да адказнасьці. У найбліжэйшыя месяцы грамадзкасьць даведаецца пра вынікі гэтай працы праз адкрыты судовы разгляд шэрагу крымінальных спраў, дзе з улікам бясспрэчных доказаў вы пераканаецеся, што праваахоўныя органы толькі будуць нарошчваць свае намаганьні ў спыненьні падобнага кшталту злачынстваў і правапарушэньняў».

Пры гэтым Андрэй Швед не расказаў, чаму дагэтуль няма ніводнай крымінальнай справы на праваахоўнікаў, якія злоўжылі паўнамоцтвамі супраць мірных пратэстоўцаў. Паводле праваабаронцаў, на гэты момант у адпаведныя структуры пададзена прыкладна 1800 заяваў на гвалт з боку сілавікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG