Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Журналісты Уладзь Грыдзін (зьлева) і Аляксандар Васюковіч пасьля вызваленьня з ізалятару на вуліцы Акрэсьціна. Менск, 24 верасьня 2020 году
Уладзя Грыдзіна і Аляксандра Васюковіча разам зь іхным сябрам Ягорам затрымалі ўвечары 13 верасьня, пасьля чарговага нядзельнага маршу, на якім журналісты працавалі. Іх забралі з бара «1067» каля Раманаўскай Слабады.
«Ім было ўсё адно, што мы журналісты»
«АМАП у чорнай форме зайшоў у бар, заламалі нам рукі. Мы сказалі, што журналісты, паказалі пасьведчаньні, але ім было ўсё адно. Далі скласьці тэхніку. Там было і некалькі чалавек у цывільным», — прыгадвае Аляксандар Васюковіч.
Пасьля вызваленьня
Журналістаў адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе фатографа Ўладзя Грыдзіна нагой ударыў у жывот супрацоўнік у цывільным.
«Адзін чалавек там сварыўся, пазабіраў флэшкі, ударыў нагой у жывот мяне і Ягора. Ён неакуратна сябе паводзіў з тэхнікай. Я проста ня змог зь першага разу адключыць тэлефон», — кажа Ўладзь Грыдзін.
Уладзь Грыдзін
Супраць Уладзя Грыдзіна сьведчыў чалавек у балаклаве, справу сьпярша накіравалі на дапрацоўку, але пасьля ўсё ж прысудзілі 11 сутак. Такі ж вырак чакаў і Аляксандра Васюковіча. Іхнаму сябру Ягору далі штраф.
«Людзі, якія сьведчаць, — гэта ня тыя, хто затрымліваў нас. Яны выступаюць пад несапраўднымі імёнамі, прыкрываюць твар балаклавай, а пагоны — накладкай нейкай», — прыгадвае Ўладзь Грыдзін.
Журналістаў на Акрэсьціна кармілі тры разы на дзень. Уладзь Грыдзін кажа, што былі супы, кашы.
«У камэры былі розныя людзі, былі пратэстоўцы, быў чалавек, які езьдзіў без правоў. У камэры то халодна, то сьпякотна, то цяжка дыхаць. Выспацца цяжка, можна паўночы ляжаць. Кожны дзень былі нейкія рыбныя катлеты», — расказвае Грыдзін.
Найбольш ён шкадуе, што не было з сабой камэры, каб зьняць партрэты зьняволеных. Тое самае кажа і Аляксандар Васюковіч. Разам зь ім у камэры былі людзі «ад студэнта да стваральніка ІТ-кампаніі».
Аляксандар Васюковіч
«Са мной былі ў асноўным пратэстоўцы. Пастаянна некага прыводзілі, а я заставаўся ў адной камэры. Ложкаў у камэры было па колькасьці. Калі б быў фотаапарат, можна было б здымаць вельмі прыгожыя партрэты. На прагулку нас выводзілі за 11 дзён чатыры ці пяць разоў. Курыць даюць толькі на прагулках», — прыгадвае Аляксандар Васюковіч.
Бавіць час на Акрэсьціна дапамагалі размовы і кнігі. Перадачкі даходзілі, па словах Аляксандра, нармальна, але не дайшлі паштоўкі.
«Увесь час спаць ты ня можаш, там правяраюць, каб удзень ты ня спаў. Стала лягчэй, калі прынесьлі кнігі. Размаўлялі з сукамэрнікамі», — кажа Аляксандар Васюковіч.
«Асноўная мэта — запужаць»
Чаму журналістаў затрымалі ў бары, калі акцыя ўжо скончылася, — не зразумела. Паводле Аляксандра Васюковіча, «асноўная мэта сілавікоў і ўлады цяпер — запужаць». На думку Ўладзя Грыдзіна, «маглі высачыць і падумаць, што пратэстоўцы».
«Яны не чакалі, што ў нас будзе тэхніка, што мы журналісты. Нібыта перад затрыманьнем нехта зазірнуў у бар. Я паказваў пасьведчаньне, але ім было ўсё роўна. Нам нічога не казалі, нават не намякалі, за што», — кажа Ўладзь Грыдзін.
Уладзь Грыдзін і Аляксандар Васюковіч — вядомыя фатографы, на акцыі яны працавалі як журналісты, рабілі здымкі. Пры сабе мелі службовыя пасьведчаньні. У бары «1067» іх затрымалі празь некалькі гадзін пасьля таго, як акцыя ўжо скончылася.
24 верасьня перад Акрэсьціна затрымалі двух журналістаў «Белсату» — Дзяніса Ганчарэнку і Аляксандра Любенчука. Іх пакаралі 12 суткамі арышту і штрафам у 510 рублёў.
«Тут мусіла быць фота». Паглядзіце, як сёньня выглядаюць сайты незалежных мэдыя
1/17Галоўная старонка парталу Tut.by
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/17«Онлайнер»

3/17Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/17«Наша ніва»

5/17Радыё Свабода

6/17«Эўрарадыё»

7/17«Беларускі партызан»
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/17Тэлеканал «Белсат»

9/17Газэта «Новы час»

10/17Спартовы партал By.tribuna.com
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/17ІТ-партал Dev.by

12/17Mediazona.by

13/17Reform.by

14/17Беларуская асацыяцыя журналістаў
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
15/17CityDog

16/17«Салідарнасць»

17/17Naviny.by