Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні на суд над вядомым хірургам прыйшлі сьвятары і дзясяткі гараджанаў. ФАТАФАКТ


Перад судом, у цэнтры — Аляксандар Цыліндзь 

Горадзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя меліся судзіць 30 верасьня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — каля дзесяці сьвятароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар).

Суд, аднак, перанесьлі на няпэўны тэрмін: патлумачылі, што яшчэ не гатовыя паперы.

Аляксандар Цыліндзь
Аляксандар Цыліндзь

Аляксандар Цыліндзь — вядомы ў Горадні сасудзісты хірург, працуе ва ўнівэрсытэцкай клініцы. Да таго ж ён шчыры каталік. Аляксандра можна ўбачыць на пратэставых акцыях. Ён стаіць з абразом і крыжам.

«Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — кажа Аляксандар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG