Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі на 8 сутак арыштавалі кандыдатку філялягічных навук за выгукі «Жыве Беларусь»


Натальля Суслава (другая зьлева) у пікеце каля будынку ўнівэрсытэту

Суд Чыгуначнага раёну Гомля асудзіў на 8 дзён арышту кандыдатку філялягічных навук, выкладчыцу дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Натальлю Суславу.

Вырак вынес судзьдзя Яўген Шаршнёў.

У ізалятары Натальля Суслава знаходзілася ад нядзелі, калі яе затрымаў АМАП на маршы пратэсту. На судзе выкладчыца сказала, што сапраўды была на маршы і выгуквала «Жыве Беларусь», бо гэта словы Янкі Купалы.​

Натальля Суслава ў судзе
Натальля Суслава ў судзе

«Сёньня на вуліцы выходзяць тыя людзі, для каго не пусты гук філяматы, слуцкія паўстанцы, Купала, Быкаў, Караткевіч... І калі сёньня кажуць, што бел-чырвона-белы сьцяг — незарэгістраваная сымболіка, то Быкаў бы з гэтым не пагадзіўся. І Караткевіч не пагадзіўся б, і Купала — што нельга выгукваць „Жыве Беларусь“. Я ўпэўненая, што каб сёньня жыў Быкаў, гонар нацыі, і Караткевіч, то яны былі б з намі на вуліцы», — выступіла на судзе Натальля Суслава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG