Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці і бацьку затрымалі, дзеці ў прытулку. Што адбылося са шматдзетнай сям’ёй у Гомлі пасьля акцыі


Герман Сьняжкоў (у сінім швэдры з барадой) на акцыі ў Гомлі 27 верасьня.
Герман Сьняжкоў (у сінім швэдры з барадой) на акцыі ў Гомлі 27 верасьня.

У Гомлі 27 верасьня прайшоў Марш пратэсту. АМАП прымяняў пярцовы газ, страляў угару. Больш за 30 чалавек затрымалі. Вечарам 27 верасьня міліцыя прыйшла па Германа Сьняжкова. Праз два дні забралі ягоную жонку Натальлю, а дзяцей «здалі» ў прытулак.

У прадпрымальнікаў Германа і Натальлі — пяцёра дзяцей. Трое дарослых — ад 20 да 25 гадоў, і двое школьнікаў. Сусед і сябра сям’і расказаў, што Германа міліцыя забрала з дому вечарам 27 верасьня, пасьля акцыі.

У панядзелак у міліцыю выклікалі Натальлю, складалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Шукалі і 20-гадовую дачку Сьняжковых, каб і на яе скласьці пратакол за марш.

«Сёньня ўвечары прыехалі чатыры ці пяць аўтамабіляў, чалавек дзесяць стаялі пад пад’ездам. Потым зайшлі ў кватэру да Сьняжковых і рабілі там ператрус. Шукалі нейкія незаконныя друкаваныя матэрыялы. Нічога не знайшлі, забралі ноўтбукі і тэлефоны. Дзеці паводзілі сябе мужна, ня плакалі. Маці іх, Натальлю, забралі і некуды зьвезьлі. Дзяцей — школьнікаў, дзяўчынку Аглаю і хлопчыка Мацьвея, забралі пакуль у прытулак», — расказаў сусед.

Стала вядома, што, апроч пратаколаў за акцыю, на некага (пакуль невядома, на каго менавіта) зь сям’і Сьняжковых распачата крымінальная справа за гвалт ці пагрозу гвалту да супрацоўніка міліцыі.

«Дзеці — годныя людзі, як і іхныя бацькі. Муж і жонка выдатныя людзі, заўсёды дапамагалі ў цяжкіх сытуацыях, выручалі... Помнік пры жыцьці можна ставіць! Яны прыстойныя, сумленныя, выхаваныя», — дадаў сусед.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG