Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі вызначыла новыя патрабаваньні да паслуг перадачы дадзеных апэратарамі сотавай электрасувязі.
Грамадзянка Індыі Мінабен Джошы заявіла, што яе завабілі ў Беларусь выгаднай прапановай працы, але падманулі, і яна ня мае грошай, каб вярнуцца дадому.
Беларус Кірыл Плышэўскі пакінуў абразьлівыя камэнтары пра Ўкраіну пад допісамі ўкраінскай тэнісісткі Марты Касьцюк, дзе яна распавяла пра холад ў Кіеве ўнасьледак расейскіх бамбаваньняў. Як высьветліла Свабода, ён — сын пракурораў, якія зрабілі кар’еру ў рэпрэсіўнай сыстэме Аляксандра Лукашэнкі.
Выступ прэзыдэнта ЗША на Ўсясьветным эканамічным форуме ў Швайцарыі чакаўся журналістамі і палітыкамі на тле напружаньня, зьвязанага з прэтэнзіямі ЗША на тэрыторыю Грэнляндыі і іншымі геапалітычнымі заявамі.
Зь ёй змагалася старая камуністычная намэнклятура, а пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі яна была ў апазыцыі да яго.
Ўладзімер Гарох у вялікай размове з Свабодай згадаў пра свае больш чым пяць гадоў за кратамі, апошнія дні жыцьця загінулага ў калёніі Вітольда Ашурка і сваё стаўленьне да будучыні.
Забарона дзейнічае з новага году, паведаміла «Вясна» з спасылкай на крыніцу @MAYDAYMog і ўдакладніла, што да 2026 году сваякі мелі права паслаць асуджаным, якія адбываюць тэрмін у гэтай папраўчай калёніі, да пяці кніг у бандэролі вагой да 2 кг.
Аляксей Лазараў пайшоў абараняць Украіну ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня туды ў 2022 годзе.
21 студзеня ЗША прыпыняюць апрацоўку іміграцыйных візаў для грамадзян 75 краін сьвету. Сярод іх Беларусь. Дакумэнты больш нельга будзе атрымаць ня толькі ў Варшаве ці Вільні, іх выдачу спыняюць і для тых грамадзян Беларусі, якія зараз чакаюць легалізацыі на тэрыторыі ЗША.
Жыхарка Ельскага раёну Натальля Пятроўна, каб паскардзіцца на камэры назіраньня, прыйшла на прыём да кіраўніка Гомельскага аблвыканкаму Івана Крупка, які прыехаў у Ельск на адзіны дзень інфармаваньня.
Расейскія войскі зноў правялі камбінаваную атаку супраць Украіны з выкарыстаньнем баявых дронаў і балістычных ракет.
Урады Беларусі і Кітаю падпісалі дамову аб супрацы ў галіне разьвіцьця.
Навіну пра чаканы пераезд Сьвятланы Ціханоўскай у Польшчы шырока асьвятлялі літоўскія мэдыя, шэраг вядомых літоўскіх палітыкаў выказаліся з гэтай нагоды.
Аўтарка падручніка беларускай мовы, мовазнаўца Вольга Трацяк расказала Свабодзе, навошта іншаземцы абіраюць беларускую мову для навучаньня, якія праблемы ёсьць з падручнікамі беларускай мовы і ці можа паляк навучыць гаварыць па-беларуску.
Беларуская дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне 7 радыёаматараў, імёны трох зь іх назвалі. Нібыта яны «перахоплівалі дзяржаўныя сакрэты». Расказваем, чым насамрэч займаюцца радыёаматары і пры чым тут дзяржаўныя сакрэты.
За апошнія сем дзён расейскія войскі выкарысталі супраць Украіны больш за 1300 ударных дронаў, прыблізна 1050 кіраваных авіяцыйных бомб і 29 ракет розных тыпаў.
18 студзеня дзень народзінаў адзначае палітвязень Вацлаў Арэшка. Сёньня яму споўніўся 71 год. Чацьвёрты раз палітвязень сустракае дзень народзінаў за кратамі.
Міністар замежных спраў Вэнэсуэлы Іван Хіль паведаміў, што на сустрэчы зь беларускім дыпляматам у Каракасе Дзьмітрыем Дзеравінскім падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за яго цьвёрдую пазыцыю ў абароне сувэрэнітэту Вэнэсуэлы.
Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову, паводле якой вырашылі закансэрваваць будаўніцтва і рэканструкцыю некалькіх аб’ектаў Інстытуту экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі, які супрацоўнічае з Кітаем.
У Іране трэці тыдзень ідуць пратэсты супраць уладаў, вынік — больш за дзьве тысячы загінулых, як сьведчаць праваабаронцы. Свабода паглядзела, якія сумесныя праекты ў розныя часы Беларусь мела з Іранам і чым яны скончыліся.
Загрузіць яшчэ