Сачыце за абнаўленьнямі
У ноч на 6 кастрычніка расейскія войскі запусьцілі па Ўкраіне 137 ударных дронаў, траціна зь іх — рэактыўныя, якія цяжка зьняшкоджваць.
10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца адзінай краінай ў Эўропе, дзе караюць сьмерцю, нягледзячы на магчымыя судовыя памылкі і незваротнасьць такога пакараньня.
5 кастрычніка, у дзень 90-годзьдзя з дня нараджэньня Вацлава Гавэла, у чэскім парлямэнце абмеркавалі падтрымку беларускіх палітвязьняў і іхных сем’яў.
Урад Чэхіі на сваім паседжаньні 5 кастрычніка прыняў рашэньне дазволіць некаторым грамадзянам Беларусі рабіць запрашэньні для сваіх родных на кароткатэрміновыя чэскія візы.
У чацьвертай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
Нобэлеўскую прэмію ў фізіялёгіі і мэдыцыне атрымалі амэрыканскі і два нямецкія навукоўцы.
5 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Вацлаў Гавэл, дысыдэнт, першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі. Гавэл падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух. За тры дні да сваёй сьмерці ў 2011 годзе ён напісаў ліст у падтрымку 8 тагачасных палітвязьняў у Беларусі.
У ноч на 5 кастрычніка расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 205 ударнымі дронамі, зь якіх 172 удалося зьбіць сродкамі супрацьпаевранай абароны.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла зьмены ў санітарна-эпідэміялягічныя патрабаваньні да ўтрыманьня і эксплюатацыі аграэкасядзібаў.
10 верасьня Лукашэнка выказаўся пра рэкляму онлайн-казіно і згадаў, што «велізарныя грашышчы сыходзяць за межы дзяржавы». Мы паглядзелі, што там за рэклама і кім з гульцоў рынку ён абурыўся.
Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Аўтары гульняў 1,000,000 Potatoes і Potato Please амаль адначасова анансавалі гульні, дзе трэба абіраць ад лупін бульбу. Цяпер студыі высьвятляюць, да каго перш прыйшла гэтая ідэя. Расказваем таксама, якія наагул ёсьць гульні пра бульбу.
У ноч на 3 кастрычніка расейскія войскі атакавалі Ўкраіны 157 ударнымі дронамі, 131 зь іх змаглі абясшкодзіць сілы супрацьпаветранай абароны.
Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў пабудову будынка Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ Беларусі на месцы гістарычных могілак, побач з касьцёлам Сьвятога Роха ў цэнтры Менску.
Гісторыя перасьледу віленскіх філяматаў праз два стагодзьдзі зноў гучыць актуальна, мяркуе літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандар Фядута. У Вільні ён расказаў, чаму імпэрыі змагаюцца за ўплыў на моладзь, а таксама прэзэнтаваў кнігу, якую пачаў пісаць у СІЗА КДБ.
У Службе бясьпекі Ўкраіны і галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб удары па некалькіх нафтавых аб’ектах у Расеі.
Беларус Генадзь Смаляк, якога блізкія згубілі ўлетку ля Барсэлёны, расказаў Свабодзе пра свае блуканьні, дапамогу людзям, будызм і кнігу, якую ён піша.
Указ Аляксандра Лукашэнкі дазволіў забудаваць былыя каталіцкія могілкі на Залатой Горцы ў цэнтры Менску дзеля новага комплексу Акадэміі нацыянальнай бясьпекі (АНБ) пры КДБ. Будаўніцтва дазволілі ў абыход некалькіх нормаў заканадаўства, а інфармацыю пра аб’ект абмежавалі.
У ноч на 2 кастрычніка расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 108 ударнымі дронамі.
Грамадзянін Украіны ў абыход санкцый і ў парушэньне правілаў міжнароднай перадачы тавараў і паслуг падвойнага прызначэньня перадаў Беларусі праграмнае забесьпячэньне для стацыянарнага комплекснага трэнажора «КТС 21М» вайсковага прызначэньня
Загрузіць яшчэ