Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 90 гадоў ад нараджэньня Вацлава Гавэла

Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл

Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1733 — праз тры тыдні пасьля абраньня Станіслава Ляшчынскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім частка шляхты, падтрыманая Расеяй і Аўстрыяй, абрала каралём саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II Вэтына. Ён увайшоў у гісторыю Рэчы Паспалітай як Аўгуст III. Наяўнасьць двух абраных каралёў прывяла да вайны.

1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1919 — крушэньне цягніка «Вільня — Менск» на перагоне «Радашкавічы — Заслаўе». Праз памылкова пераведзеную стрэлку ён паехаў на разбураны мост. 23 чалавекі загінулі на месцы, а каля 100 былі параненыя.

1921 — у Лёндане адбыўся першы сход міжнароднага ПЭН-клюбу, створанага для супрацоўніцтва пісьменьнікаў розных краінаў і абароны свабоды слова. Яго ўзначаліў Джон Галсўорці.

2020 — у Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў».

Марш Пэнсыянэраў, 5 кастрычніка 2020
Марш Пэнсыянэраў, 5 кастрычніка 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1713 — Дэні Дыдро, францускі пісьменьнік і філёзаф, галоўны рэдактар і адзін з асноўных аўтараў «Энцыкляпэдыі», дзеяч Асьветніцтва.

1786 — Вінцэнт Равінскі, паэт і драматург, якому некаторыя дасьледчыкі прыпісваюць аўтарства паэмы «Энеіда навыварат».

1884 — Францішак Грынкевіч, каталіцкі сьвятар, дзяяч беларускага руху, стваральнік Горадзенскага гуртка беларускай моладзі.

1892 — Андрэй Якубецкі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, генэрал-маёр, галоўны вайскаводзец БНР.

1936 — Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі. Гавэл падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух. За тры дні да сваёй сьмерці ў 2011 годзе ён напісаў ліст у падтрымку 8 тагачасных палітвязьняў у Беларусі.

Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006
Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006

1959 — Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца, стваральнік перадачы «Відзьмо-невідзьмо».

Сяргей Філімонаў
Сяргей Філімонаў

1967 — Сяргей Харэўскі, мастак, літаратар, гісторык архітэктуры, культуроляг, мастацтвазнаўца, дзяяч беларускага руху.

Сяргей Харэўскі
Сяргей Харэўскі

У памяці

1763 — Аўгуст ІІІ, вялікі князь літоўскі і кароль польскі. Ён памёр роўна праз 30 гадоў пасьля каранацыі

1830 — Язэп Аляшкевіч, мастак.

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. Арыштаваны НКВД і расстраляны.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

1938 — Мар’ян Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёляг, філёзаф, літаратурны крытык, рэктар унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні.

1974 — Залман Шазар, трэці прэзыдэнт Ізраілю, ураджэнец мястэчка Мір.

2011 — Стыў Джобс, амэрыканскі інжынэр, прадпрымальнік, сузаснавальнік і шматгадовы кіраўнік Apple.

Стыў Джобс
Стыў Джобс


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG