Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90-годзьдзе Вацлава Гавэла. 10 публікацыяў Свабоды пра першага прэзыдэнта Чэхіі, які падтрымліваў беларусаў

Вацлаў Гавэл уручае ўзнагароду Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006 год
Вацлаў Гавэл уручае ўзнагароду Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006 год

5 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Вацлаў Гавэл, дысыдэнт, першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі. Гавэл падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух. За тры дні да сваёй сьмерці ў 2011 годзе ён напісаў ліст у падтрымку 8 тагачасных палітвязьняў у Беларусі.

У Чэхіі шырока адзначаюць 90-я ўгодкі нараджэньня Вацлава Гавэла. Нагадваем вам 10 публікацый Свабоды пра чэскага палітыка і гуманіта, які падтрымліваў беларусаў і незалежную дэмакратычную Беларусь.

Хто такі Гавэл

  • Чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык.
  • Адзін з сыгнатараў «Хартыі-77». Гэты праграмны дакумэнт стаў асновай для фармаваньня руху палітычных дысыдэнтаў у Чэхаславаччыне. Падпісанты патрабавалі, каб тагачасная ўлада выконвала Канстытуцыю ЧССР і паважала правы чалавека, як абавязалася паводле Хэльсынскага пакту.
  • За дысыдэнцкую дзейнасьць агулам правёў больш за 4 гады ў турме. У 1989 годзе стаў адным з заснавальнікаў палітычнага руху «Грамадзянскі форум» і ўзначаліў яго. Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.

«Кожны можа пачаць рэформы зь сябе і цяпер». (Не)прыдуманае інтэрвію з Вацлавам Гавэлам

Радыё Свабода рабіла цыкль тэкстаў з выказваньнямі славутых людзей, якіх няма ў жывых. У гэтых інтэрвію прыдуманыя толькі пытаньні, але кожнае зь іх максымальна дапасаванае да тэматыкі адказу, каб ня ўвесьці чытача ў зман. Кожны адказ — гэта завершаная думка, без маніпуляцый. Выказваньні Гавэла ўзятыя са зборніка «Жыцьцё ў праўдзе», які выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» у 2014 годзе.


Вацлаў Гавэл. Любоў

«Апошні раз я так сьмяяўся над кнігай, калі перачытваў „Прыгоды бравага салдата Швэйка“. І „Дон Кіхота“». — Аляксандар Лукашук піша пра біяграфію Вацлава Гавэла «Havel. A Life».

Неадназначы Гавэл: спрытны філёзаф на троне ці чалавек пакліканьня?

Былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі двойчы асабіста сустракаўся з Вацлавам Гавэлам. У 2013 годзе, калі Бяляцкі знаходзіўся за кратамі, яго ўганаравалі прэміяй імя Вацлава Гавэла Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Гавал пра Аксамітную рэвалюцыю: Гэта коціцца як сьнежны ком. Хроніка падзеяў.

Вось як успамінаў Вацлаў Гавэл лістапад у інтэрвію Радыё Свабода. Падзеі тады разьвіваліся хутка.

​Спадчына Вацлава Гавэла: У аб’ектыве сяброў​.

Сабраныя тут фатаздымкі — працы двух фатографаў, Богдана Голамічка і Томкі Немца, блізкіх сяброў Гавэла, якія злавілі моманты ягонага прыватнага жыцьця ў тую пару, калі былы дысыдэнт станавіўся кіраўніком дзяржавы.

«Гавэл заўсёды абараняў важныя для яго каштоўнасьці»

Супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Občanské Bělorusko (Грамадзянская Беларусь) Кацярына Шпацава ў праграме «Начная Свабода» расказвае пра ролю Вацлава Гавэла ў чэскім грамадзтве і пра разьвітаньне чэхаў з былым дысыдэнтам і прэзыдэнтам.

Сустрэча Вацлава Гавэла з Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам
Сустрэча Вацлава Гавэла з Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам

Вацлаў Гавэл чытае імёны беларускіх палітвязьняў

Вацлаў Гавэл быў адным з тых, хто зачытаў для Радыё Свабода імёны і прозьвішчы беларускіх палітвязьняў у ноч на Новы 2011 год.

Апошні ліст Вацлава Гавэла

Вацлаў Гавэл напісаў свае віншаваньні 15 сьнежня, у чацьвер. Яго супрацоўнік Марцін Відлак прыслаў тэкст, мы адразу пераклалі на беларускую, дадалі адрасы турмаў і калёній і паслалі назад. Праз тры дні сэрца першага прэзыдэнта Чэхіі спынілася. Піша Аляксандар Лукашук.

Сустрэча Васіля Быкава і Вацлава Гавэла
Сустрэча Васіля Быкава і Вацлава Гавэла

Васіль Быкаў: «Прыклад Гавэла грэў, поўніў сэрца надзеяй»

12 верасьня 2001 году прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл сустрэўся ў Праскім Градзе з Васілём Быкавым. А ў наступным годзе Гавэл запрасіў Быкава на жыхарства ў Чэхію. У студзені 2003 году, калі сканчаліся прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Гавэла, супрацоўніца Радыё Свабода Алена Коварава падрыхтавала адмысловую перадачу, у якой слова пра Гавэла сказаў Васіль Быкаў.

ТЭСТ. Гавэл і Беларусь. Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі?

Што вы ведаеце пра сувязі Вацлава Гавэла зь Беларусьсю? Праверце сябе.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG