Галадоўнікі паведамілі Радыё Свабода, што цяпер іх вязуць у Гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных справаў.
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні заклікала бакі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ўтрымацца ад абвастрэньня сытуацыі ў зоне баявых дзеяньняў.
У сталіцы Бэльгіі паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і вадамёты падчас сутыкненьняў з дэманстрантамі.
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў даслаў электронны зварот на сайт Аляксандра Лукашэнкі. Ён патлумачыў Радыё Свабода, што нагодай для гэтага сталася сувэнірная прадукцыя, якая прадаецца ў Віцебску.
Эўрапейскі суд па правах чалавека разглядае тры справы, прадстаўленыя Ўкраінай супраць Расеі, дзьве зь якіх тычацца Крыму, а адна дзяцей-сірот з Данбасу, якіх раней вывозілі ў Расею.
Імклівы палітычны крызіс у Грузіі прывёў да таго, што 4 лістапада быў звольнены міністар абароны краіны, які прытрымліваўся празаходніх пазыцый.
Пасьля васьмі гадоў перавагі дэмакратаў усе тры сэнацкія камітэты, якія вызначаюць замежную палітыку Вашынгтону, апынуцца пад кіраўніцтвам рэспубліканцаў.
Звольненыя сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў другі дзень галадоўкі вырашылі правесьці каля прахадной прадпрыемства.
Служба зьнешняй выведкі Вялікабрытаніі MI5 абвесьціла пра значнае пашырэньне свайго расейскага аддзелу.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала неадкладна, усебакова і бесстаронна расьсьледаваць гібель вучня 8-й клясы і 18-гадовага дзецюка пры абстрэле школы ў Данецку.
Экспазыцыя прац знакамітай беларускай мастачкі Алены Кіш адкрылася 5 лістапада ў выставачнай залі Музэя гісторыі Магілёва.
Грамадзянская актывістка з Масквы Кацярына Мальдон вырашыла патлумачыць актору, што забойства — не падстава для піяру.
Упершыню пасьля 2006 года рэспубліканцы заваявалі кантроль над абедзьвюма палатамі амэрыканскага Кангрэсу.
На думку экспэртаў, абвал рубля можа прывесьці да таго, што расейскі рынак адмовіцца ад беларускіх тавараў. У такіх умовах беларускія тавары могуць аказацца не па кішэні расейскім пакупнікам.
Вядучы Яўген Новікаў, праграму якога «Правы чалавека: погляд у сьвет» зьнялі з эфіру, сьцьвярджае, што ў яго няма супярэчнасьцяў зь Белтэлерадыёкампаніяй па ўкраінскім пытаньні.
Рашэньне ў справе аб дэпартацыі Алены Танкачовай будзе абвешчана а 16-й гадзіне.
Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Рудзько паабяцаў, што сам завядзе іх на біржу, каб знайсьці працу.
Звольненыя з бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага распачалі галадоўку.
Палявы камандзір ЛНР Аляксей Мазгавы абвясьціў, што на падкантрольнай яму тэрыторыі зьяўленьне дзяўчат у кавярнях будзе карацца арыштам.
Рэспубліканская партыя пераканаўча перамагла на прамежкавых выбарах у Кангрэс ЗША, на якіх абраны поўны склад Палаты прадстаўнікоў і больш як траціна сэнатараў — 36 чальцоў гэтай палаты са 100.
Загрузіць яшчэ