Францускі куцюрʼе Пʼер Кардэн памёр сёньня на 99-м годзе жыцьця. Пра гэта яго сямʼя паведаміла агенцтву Agence France-Presse.
Жыхароў Наваградку Ўладзімера Гароха і Дзяніса Кірэшчанку асудзілі адпаведна на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і 1 год 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму. Прысуды агучыў суд Наваградзкага раёну 29 сьнежня.
З асноўнага складу Каардынацыйнай рады 4 чалавекі застаюцца за кратамі. Яшчэ 18 адбылі «суткі».
У Менску пачалі разгляд крымінальнай справы супраць паштальёнкі Ларысы Танкашкур. Яе абвінавацілі ў распаўсюджваньні ў інтэрнэце асабістых зьвестак падпісчыкаў ведамаснага выданьня МУС «На страже».
Як паведаміў Свабодзе праваабаронца Леаніад Судаленка, суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Раённы суд Быхава аштрафаваў жыхарку райцэнтру 41-гадовую Вольгу Пушкарову за перапост выявы са статыстыкай рэпрэсіяў у Нямеччыне 1933 году і ў Беларусі 2020-га ў мясцовым чаце. На малюнку была нацысцкая сымболіка і выява Аляксандра Лукашэнкі.
Што пажадаць Беларусі ў 2021 годзе? Свабода сабрала пажаданьні ад вядомых людзей. Слова — мастацкаму кіраўніку зьнішчанага ўладамі Купалаўскага тэатру Мікалаю Пінігіну.
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 28 сьнежня паўдзельнічаў у абмеркаваньні прапановаў, прысьвечаных рэформе Канстытуцыі.
17 жніўня на Беларускім мэталюргічным заводзе быў страйк з прыпыненьнем працы ўсіх трох печаў.
У Кітаі 28 сьнежня пачаўся суд над 10 дэмакратычнымі актывістамі, арыштаванымі летам 2020 году пры спробе атрымаць прытулак на Тайвані.
У канцы 2020 году ў Чэхіі выйшла кніга пра беларусаў, пахаваных на чужыне. Пра ўнікальнасьць і спэцыфіку выданьня «Магілы беларусаў у Чэхіі і Славаччыне» расказвае яе аўтар Сяргей Кнырэвіч.
У Баранцавым моры каля Новай Зямлі затанула рыбацкае судна «Онега», на борце якога знаходзіліся 19 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі.
Новы варыянт каранавірусу, які ўпершыню быў заўважаны ў Вялікай Брытаніі, выявілі ў некалькіх іншых краінах, павялічваючы непакой з прычыны яго хуткага пашырэньня. Адначасова ў шмат якіх краінах пачынаецца вакцынацыя супраць COVID-19.
Што пажадаць Беларусі ў 2021 годзе? Свабода сабрала пажаданьні ад вядомых людзей. Слова — вядомаму лекару рэаніматолягу-нэанатолягу найвышэйшай катэгорыі з 20-гадовым стажам, кандыдату мэдычных навук Андрэю Вітушку.
Сьледзтва ў справе Аляксандра Кардзюкова ўжо завершана. Разгляд яго справы можа пачацца ў найбліжэйшыя месяцы.
Мэдыкі зь Беларусі і Ўкраіны выкарыстоўваюць створаныя польскім урадам магчымасьці, каб пачаць працаваць у Польшчы.
«Апошняя кніга пана А.» паводле вэрсіі Радыё Свабода названая найлепшай кнігай 2020 году ў намінацыі «Проза». Яна складаецца з трох дзясяткаў казачных гісторый, якія ператлумачваюць пэрсанажы аповеду.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон пра фэдэральны бюджэт ЗША (HR133).
Выставу «Калядныя конікі» адкрылі 27 сьнежня ў Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні. На ёй можна ўбачыць 43 варыяцыі на тэму нацыянальнага герба Беларусі.
Загрузіць яшчэ