Выставу «Калядныя конікі» адкрылі 27 сьнежня ў Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні. На ёй можна ўбачыць 43 варыяцыі на тэму нацыянальнага герба Беларусі.
Сёлета беларусы маштабна аднавілі культуру папяровага ліставаньня зь вязьнямі. Даведаліся, пра што пішуць лісты туды і адтуль.
Што пажадаць Беларусі ў 2021 годзе? Свабода сабрала пажаданьні ад вядомых людзей. Слова — опэрнай сьпявачцы Маргарыце Ляўчук.
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Каранавірус абрынуўся на плянэту і панаваў у загалоўках навінаў у 2020 годзе. Але апрача пандэміі адбылося шмат падзеяў, якія зьмянілі сьвет: забойствы высокапастаўленых іранцаў, канфлікт, які ўскалыхнуў Армэнію і Азэрбайджан, горача камэнтаваныя выбары ў ЗША. Гісторыі году ў відэарэпартажах.
«Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» — найлепшая паводле вэрсіі Радыё Свабода кніга 2020-га ў намінацыі «нон-фікш». Зьмест кнігі склалі 25 эсэ доктара гісторыі, літаратара і журналіста Сяргея Абламейкі.
У канцы 2019 году мы задалі 19 экспэртам 17 пытаньняў пра тое, што Беларусь і сьвет чакае ў 2020 годзе. Хто ж зь іх аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах?
Ва ўзросьце 49 гадоў памёр намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, амбасадар у Злучаных Штатах Алег Краўчанка.
Сам Ігар Лосік працягвае галадоўку, якую абвясьціў 15 сьнежня. Ён у няволі ад 25 чэрвеня.
Каранавірус і парад, арышты палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, выбары і гвалт сілавікоў, жаночы рух і маршы салідарнасьці. Як прайшоў 2020 год у фатаздымках Радыё Свабода.
Закупіць плянуюць «пяць-шэсьць» відаў вакцынаў ад розных краінаў і вытворцаў, каб вызначыць, якая найбольш эфэктыўная.
Дасьледчы цэнтар «ІПМ» зладзіў апытаньне кіраўнікоў 211 беларускіх кампаніяў аб тым, як яны ацэньваюць магчымыя дзеяньні беларускіх уладаў: што палепшыць, а што пагоршыць эканамічную сытуацыю.
Згадалі навіны, якія цешылі беларусаў сёлета.
29 сьнежня будзе 7 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца беларускі блогер Сяргей Ціханоўскі.
58-гадовага Валадара Цурпанава, аднаго зь лідэраў мясцовых акцыяў пратэсту і праваабаронцу, Магілёўскі раённы суд прызнаў вінаватым у абразе двух судзьдзяў ды пакараў 3 гадамі так званай «хіміі» — пазбаўленьня волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Канада ўпершыню адправіць астранаўта абляцець вакол Месяца ў рамках амэрыканскай місіі, заплянаванай на 2023 год.
Пры ўвядзеньні абавязковага вывучэньня «Асноваў праваслаўнай культуры» паўстае пытаньне: што рабіць дзецям каталікоў, татараў, атэістаў, агностыкаў, пратэстантаў?
Мая Санду 24 сьнежня ўступіла на пасаду прэзыдэнта Малдовы. На ўрачыстым пасяджэньні парлямэнту і Канстытуцыйнага суду ў Кішынёве яна прыняла прысягу.
Даляр расьце чацьвёрты дзень запар і ў некаторых банках яго можна набыць толькі за 2,64 рубля, курс Нацбанку — 2,58 рубля за даляр. Разьбіраемся, як доўга гэта будзе адбывацца.
Большасьць жыхароў Расеі чулі аб атручэньні Аляксея Навальнага, паказала апытаньне «Левада-цэнтру». 61% апытаных заявілі, што «нешта пра гэта чулі», яшчэ 17% паведамілі, што ўважліва сочаць за справай.
Загрузіць яшчэ