Дзяржаўная Дума Расеі прыняла ў канчатковым, трэцім чытаньні закон, які дазваляе блякаваць сацыяльныя сеткі і сэрвісы за тое, што расейская ўлада палічыць цэнзурай расейскіх СМІ. Законапраект быў унесены ў парлямэнт 19 лістапада і прыняты ў тэрміновым парадку.