Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Анджэя Пачобута перавялі ў СІЗА на Валадарскага


Абвінавачаньні зьняволенаму журналісту пакуль не выставілі, яго зьбіраюцца дапытаць у бліжэйшы час.

Журналіста Анджэя Пачобута, затрыманага ў Горадні 25 сакавіка, зьмясьцілі ў менскае СІЗА на Валадарскага, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

27 сакавіка яму змаглі перадаць перадачу калегі. Абвінавачаньні яму яшчэ не выстаўлялі, яго зьбіраюцца дапытаць у хуткім часе.

Анджэя Пачобута падазраюць у распальваньні нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці. Марыну Цішкоўскую і Ірэну Бярнацкую таксама ноччу прывезлі ў СІЗА на Валадарскага. У чым іх абвінавачваюць, як і ў выпадку з Анджэем Пачобутам, пакуль невядома.

Генэральная пракуратура 25 сакавіка паведаміла, што распачала ў дачыненьні да старшыні афіцыйна незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і «іншых асоб» справу паводле часткі 3 артыкула 130 КК (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасьці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Ім пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG