Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт прыгразіў крымінальным перасьледам тым, «хто адгукнецца на заклікі тэлеграм-каналаў»


Упраўленьне сьледчага камітэту па Менску завяло крымінальную справу па факту заклікаў тэлеграм-каналаў да «несанкцыянаванай акцыі».

Крымінальная вытворчасьць пачалі па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. СК не ўдакладняе, пра якія заклікі гаворка, але зьвяртае ўвагу, што сярод тэлеграм-каналаў ёсьць такія, што прызнаныя экстрэмісцкімі на тэрыторыі Беларусі.

«Сьледчы камітэт папярэджвае, што асобы, якія паддадуцца названым заклікам і прымуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

27 сакавіка шэраг тэлеграм-каналаў заклікалі правесьці ў Менску першую веснавую масавую акцыю пратэсту. У цэнтар гораду выведзеныя ўзмоцненыя сілы АМАПу і спэцтэхніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG