Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі за выкрыкі «Жыве Беларусь» сілавікі затрымалі падлеткаў. Яны скардзяцца на пабоі


Ілюстрацыйнае фота. Гомельскі АМАП, сьнежань 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Гомельскі АМАП, сьнежань 2020 году

У Гомлі ўвечары 25 сакавіка міліцыя затрымала 5 падлеткаў узростам ад 14 да 17 гадоў.

Іх трымалі ў Цэнтральным РАУС Гомля, а потым аддалі бацькам.

Адзін з затрыманых расказаў валянтэрам, што пасьля затрыманьня міліцыянты білі іх па твары. Адзін з пабітых падлеткаў перад затрыманьнем крычаў «Жыве Беларусь!».

Цётка аднаго з затрыманых падлеткаў расказала, што яе пляменьніку 13 з паловай гадоў. Ён ішоў з кампаніяй на КВН. Іх было шэсьць чалавек. Шлі ў цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі «Юнацтва». «Яны нічога не крычалі, проста ішлі на КВН. А зь іншай кампаніі на плошчы нехта крыкнуў „Жыве Беларусь“. І аднекуль зьявіліся амапаўцы, і ўсіх затрымалі. У старэйшага хлопца з той кампаніі, што крыкнула „Жыве Беларусь“, у тэлефоне знайшлі падпіску на канал, які прызнаны экстрэмісцкім, і яго білі па шчоках», — расказала жыхарка Гомля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG