Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскі парлямэнт зацьвердзіў зьмены ў выбарчай сыстэме дзяржавы


Галасаваньне ў армянскім парлямэнце за папраўкі ў Выбарчы кодэкс
Галасаваньне ў армянскім парлямэнце за папраўкі ў Выбарчы кодэкс

Наступныя парлямэнцкія выбары пройдуць паводле прапарцыйнай сыстэмы, паводле партыйных сьпісаў. Апазыцыя праігнаравала галасаваньне за папраўкі.

Парлямэнт Армэніі, дзе большасьць складаюць прыхільнікі дзейнага прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна з партыі «Мой крок», прагаласаваў за зьмены ў Выбарчы кодэкс. Пры гэтым у галасаваньні ўзялі ўдзел толькі партыі, што падтрымліваюць курс ураду, з апазыцыйнай фракцыі «Яркая Армэнія» ніхто ня ўдзельнічаў у галасаваньні, дэпутаты яшчэ адной фракцыі «Квітнеючая Армэнія» байкатавалі пасяджэньне парлямэнту.

Апазыцыя заявіла, што зьмены ў Выбарчы кодэкс накіраваны на тое, каб дапамагчы Пашыньяну перамагчы на датэрміновых выбарах, якія чакаюцца ў чэрвені.

Раней армяне галасавалі за партыі і альянсы, а таксама за асобных кандыдатаў. На апошніх двух выбарах дэпутацкія мандаты былі раўнамерна разьмеркаваныя паміж кандыдатамі, выбранымі паводле сьпісаў нацыянальных партый і індывідуальных гонак.

Папраўкі, прынятыя 1 красавіка, азначаюць, што наступныя выбары пройдуць цалкам па прапарцыйнай сыстэме паводле партыйных сьпісаў.

18 сакавіка, пасьля доўгіх перамоў з апазыцыяй, Пашыньян пагадзіўся на правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Іх прызначылі на 20 чэрвеня. Неабходнасьць іх правядзеньня даводзіла апазыцыя на пратэстах супраць дзейнага ўраду, якія пачаліся пасьля страты шэрагу раёнаў у Нагорным Карабаху, якія Армэнія кантралявала 30 гадоў пасьля вайны ў 90-х.

У вайне з Азэрбайджанам у 2020 годзе армяне страцілі каля 6 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG