Аналітыкі Інстытута вывучэньня вайны (ISW) называюць гэта часткай падрыхтоўкі Расеі да магчымай вайны з NATO.
Намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка заявіў, што дэмакратычныя сілы ня маюць ніякай інфармацыі аб зьніклай колішняй кіраўніцы Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам.
Грамадзян Украіны, вернутых 22 лістапада, у Беларусі пераважна абвінавачвалі ў падтрымцы сваёй краіны, заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны (ГУВ МА) Андрэй Юсаў.
Новы 60-дзённы тэрмін, на працягу якога Польшча не прымае ад замежнікаў на мяжы з Беларусьсю заявы пра наданьне прытулку, распачаўся 22 лістапада.
Вызваленьне і перадача Ўкраіне яе 31 грамадзяніна сталася магчымай дзякуючы міжнародным перамовам з удзелам ЗША — працэсу, які «нарадзіўся не раптоўна», заявіла 22 лістапада прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Вольга Зазулінская.
Ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч былі вызваленыя па просьбе папы рымскага Лева XIV і пры ўдзеле мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага, вынікае з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Эйсмант у эфіры беларускага тэлебачаньня.
Два дні працягнуўся спакой на мяжы Беларусі і Эўразьвязу. 20 лістапада Польшча і Латвія зноў зафіксавалі спробы незаконнага пераходу зь Беларусі на сваю тэрыторыю.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што канец 2025 году будзе «вельмі складаным і цяжкім» праз шчыльны працоўны графік, у тым ліку ў сьвятле сустрэчы з дэлегацыяй ЗША.
Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных зьвестак іхных памежных службаў.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
Аб правядзеньні спэцыяльнай апэрацыі па барацьбе з кантрабандай цыгарэт з Беларусі паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Спад грузаперавозак сьведчыць аб эканамічных цяжкасьцях у краіне.
Прадстаўнік ініцыятывы BelPol, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Уладзімер Жыгар заявіў, што выкананьне расейскіх вайсковых замоваў спрыяла актывізацыі дзейнасьці прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу.
Спэцыяльныя вучэньні сілаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы «Бар’ер-2026» анансаваў у інтэрвію «ВаенТВ» начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біяабароны Генштабу Узброеных сіл Вячаслаў Старкоў.
Борт вылецеў у 23:17, зьдзейсьніў пасадку ў Менску прыкладна ў 23:50.
Менск настойвае на перамовах зь літоўскім бокам і не пагаджаецца на адкрыцьцё эвакуацыйнага калідору для літоўскіх і эўрапейскіх грузавікоў.
Яшчэ адным так званым «экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі «Валянтэскі цэнтар «Сустрэча»
У Малдову не пусьцілі беларускага блогера і актывіста Дзьмітрыя Грынкевіча, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Насуперак рэкамэндацыям Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) беларускія і расейскія спартоўцы атрымалі права ўдзельнічаць у міжнародных стартах.
Загрузіць яшчэ