Колькасьць пажараў у гадавым вымярэньні павялічылася ў 1,88 раза — з 499 да 936.
За 30 дзён студзеня гэтага года на пажарах траўмаваны 76 чалавек, выратаваны — 61 .
За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 30 студзеня да 6:00 31 студзеня) ахвярамі агню сталі тры чалавекі — мужчына 1937 года нараджэньня з вёскі Гарохаўка (Бабруйскі раён Магілёўскай вобласьці); брат (1955 г. н.) гаспадыні дома ў Чавусах (Магілёўская вобласьць); мужчына, цела якога знайшлі пры тушэньні пажару ў Берасьці.
Адметна, што напярэдадні ў зводнай табліцы МНС фігуравала 120 загінулых. Гэта ўжо трэці раз ад пачатку года, калі ведамства карэктуе даныя па сьмяротнасьці на пажарах.
9 студзеня ў табліцы значылася 28 загінулых, але на наступны дзень — пры заяўленых дзьвюх ахвярах — колькасьць не павялічылася да 30, а зьнізілася да 27.
17 студзеня колькасьць сьмерцяў у табліцы засталася нязьменнай — 62, хаця паведамлялася пра чацьвярых загінулых за папярэднія суткі.
Раней МНС тлумачыла пэрыядычнае карэктаваньне даных тым, што часам пасьля правядзеньня судова-мэдыцынскай экспэртызы высьвятляецца — сьмерць здарылася не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгараньне часам можа ўзьнікнуць пасьля сьмерці чалавека.
Форум