Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча чацьверты раз за тыдзень заяўляе пра парушэньне паветранай прасторы зь Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 2 лютага мэтэазонды зь Беларусі парушылі паветраную прастору Польшчы, паведамляе Апэратыўнае камандаваньне відаў Узброеных сіл краіны ў сацыяльнай сетцы Х.

«Маштаб беларускіх гібрыдных інцыдэнтаў быў значна меншы ў параўнаньні з папярэднімі начамі, — гаворыцца ў паведамленьні. — Палёты аб’ектаў адсочваліся і не ўяўлялі пагрозы для бясьпекі паветранага руху або польскіх грамадзян».

Падкрэсьліваецца, што польскія службы апэратыўна рэагуюць на інцыдэнты, у тым ліку канфіскуюць аэрастаты і затрымліваюць датычных асобаў, піша Позірк.

Папярэднія выпадкі парушэньня паветранай прасторы Польшчы з боку Беларусі былі зафіксаваны ў ноч на 1 лютага і на 31 студзеня.

Таксама паветраная прастора Польшчы была парушана з боку Беларусі 28 студзеня.

22 студзеня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэньняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG