Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэтэазонды ізноў ляцяць, але Віленскі аэрапорт працуе

Віленскі аэрапорт. Ілюстрацыйнае фота
Віленскі аэрапорт. Ілюстрацыйнае фота

Літоўскія радары фіксуюць пазнакі, характэрныя для мэтэазондаў з кантрабандай, але Віленскі аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, паведамляе прадстаўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтра кіраваньня крызісамі Дарус Бута.

DELFI цытуе ягонае паведамленьне ў пятніцу ўвечары: «Увечары фіксуюцца навігацыйныя пазнакі характэрныя для мэтэазондаў, якія выкарыстоўваюць для гібрыдных атак Лукашэнкі. Навігацыйных пазнак няшмат, службы цесна супрацоўнічаюць, каб самалёты маглі ўзьлятаць і зьдзяйсьняць пасадку», — сказаў Бута.

«Віленскі аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, цяпер палёты не абмежаваны. Авіякампаніі інфармаваны аб навігацыйных метках, аднак ніякай небясьпекі для пасажыраў няма», — дадаў ён.

Некалькі тыдняў не паведамлялася пра прылёт мэтэазондаў з кантрабандай зь Беларусі.

  • Праз мэтэазонды з кантрабандай урад Літвы аб’явіў рэжым надзвычайнай сытуацыі. Close З прычыны паветранай кантрабанды ў апошнія месяцы ня раз закрывалі Віленскі аэрапорт. У Беларусі захрасьлі літоўскія цягачы, якія не выпускаюць улады Беларусі. Асацыяцыя транспартных перавозчыкаў Linava пратэставала, патрабуючы ад урада дзеяньняў аб вяртаньні транспарту.
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG