Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску заявілі, што ўзаемадзеяньне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, апроч Расеі

Ахову Дняпра Беларусь узгадняла з Украінай. Узаемадзеяньне асабліва важнае ў час вясновых паводак. Ілюстрацыйнае фота
Ахову Дняпра Беларусь узгадняла з Украінай. Узаемадзеяньне асабліва важнае ў час вясновых паводак. Ілюстрацыйнае фота

Начальніца аддзелу выкарыстаньня і аховы водных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Натальля Сьвірыдовіч заявіла, што дзейныя раней дакумэнты аб узаемадзеяньні з суседнімі краінамі па ахове рэк пакуль спыненыя.

«Цягам дзесяцігодзьдзяў дзейнічаюць пратаколы або дагаворы — міжнародныя дакумэнты, якія рэгулююць узаемадзеяньне Рэспублікі Беларусь з сумежнымі краінамі. Рэспубліка Беларусь зьяўляецца бокам Канвэнцыі па ахове водных рэсурсаў, таму ў рамках канвэнцыі ў тым ліку прадугледжвалася актыўнае ўзаемадзеяньне», — сказала Натальля Сьвірыдовіч на прэс-канфэрэнцыі 29 студзеня ў Менску, паведаміла выданьне «Позірк».

Паводле яе, цяпер адбываюцца кантакты толькі з Расеяй.

«Мы штогод зьбіраемся, абменьваемся інфармацыяй. Лябараторыі сустракаюцца таксама для правядзеньня параўнаньняў, наколькі маніторынгавым зьвесткам кожны бок іншаму боку можа давяраць. То бок дастаткова актыўны абмен зьвесткамі, абмен досьведам і правядзеньне супольных нейкіх тэхнічных навучаньняў для спэцыялістаў і гэтак далей», — дадала яна.

«Што тычыцца іншых краін, пакуль узаемадзеяньне пастаўленае на паўзу, але гэта не азначае, што яно спыненае», — сказала Сьвірыдовіч.

Суседнія краіны Эўразьвязу пачалі актыўна згортваць супрацу з Беларусьсю ў розных сфэрах пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, якія справакавалі маштабныя рэпрэсіі, што дагэтуль працягваюцца. Украіна далучылася да гэтага працэсу пасьля лютага 2022 году, калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымаў разьвязаную Расеяй поўнамаштабную вайну супраць украінскага народа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG