Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пустуюць 49 тысяч будынкаў. Улады назвалі й колькасьць зьнесеных летась

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такія зьвесткі вынікаюць з Адзінага рэестру дамоў, што пустуюць, які складаецца ў Беларусі.

У створаным у 2023 годзе Дзяржаўным камітэтам маёмасьці Адзіным рэестры дамоў, што пустуюць цяпер знаходзіцца каля 49 тысяч будынкаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 11 лютага намесьнік старшыні камітэту Мікалай Бабёр.

Паводле яго слоў, мясцовыя ўлады вядуць працу па выяўленьні іх магчымых уласьнікаў (праваўладальнікаў), і толькі ў выпадку, калі такія не знаходзяцца, дамы пераводзяцца ў камунальную ўласнасьць альбо выстаўляюцца на продаж, у тым ліку за адну базавую велічыню. 1 б. в. у 2026 годзе складае 45 рублёў.

Чыноўнік паведаміў, што ў 2025 годзе было «ўцягнута ў абарот» каля 7 тысяч пустых дамоў, 2 тыс. зь іх прадалі, у тым ліку за адну базавую велічыню, што летась складала 42 рублі.

У краіне зьнесеныя 5 тыс. дамоў, «якія ўжо ня могуць быць адноўленыя і ня маюць цікавасьці з пункту гледжаньня продажу або куплі». Пры гэтым, паводле слоў Бабра, вызваленыя зямельныя ўчасткі «залучаюцца ў абарот, гэта значыць перадаюцца грамадзянам, якія гатовыя іх апрацоўваць, альбо сельскагаспадарчым арганізацыям».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG