Свабода вяла жывы рэпартаж ад дома сям'і Бабарыкаў у вёсцы Мачаны Лагойскага раёну і ад будынка ДФР у Менску на вуліцы Кальварыйскай.
Зьвесткі пра ператрус у доме патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі зьявіліся днём 18 чэрвеня. Ці знаходзіцца дома падчас ператрусу ўласьнік будынка, у ягоным штабе ня ведаюць, але сам факт ператрусу пацьвердзілі. Неафіцыйна вядома, што Віктар і Эдуард Бабарыкі тым часам знаходзяцца на допыце ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У дамах сям'і Бабарыкаў праходзіць ператрус, самога Віктара Бабарыку і ягонага сына дапытваюць. ФОТА, ВІДЭАМясцовыя жыхары кажуць Свабодзе, што яшчэ гадзіну таму было шмат машын каля дому Бабарыкі: два мікрааўтобусы і ня менш за 5 легкавікоў. У аднаго зь мікрааўтобусаў адкруцілі нумары на вачах карэспандэнта Свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Віктар і Эдуард Бабарыка «даюць паказаньні» ў ДФР без адвакатаў, якіх не дапускаюць у будынакДзяржаўнае «Агенцтва тэлевізійных навінаў» паведамляла, што Бабарыкі «даюць паказаньні». Адвакатаў да іх не пускаюць, бо ў будынку нібыта «ідуць вучэньні». Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард, кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы, перасталі выходзіць на сувязь раніцай 18 чэрвеня.
Днём раней быў арыштаваны выбарчы фонд Бабарыкі з 100 тысячамі рублёў на рахунку. Афіцыйных тлумачэньняў штабу кандыдата тады не далі.
У той дзень Бабарыка расказаў, што ў «справе „Белгазпрамбанку“», якім ён кіраваў 20 гадоў, затрымалі два дзясяткі чалавек. Таксама ў межах справы сканфіскавалі мастацкую калекцыю банку. Арыштавалі і каардынатарку штабу Бабарыкі, але ў межах якой справы, невядома.
Бабарыка ацэньвае «справу „Белгазпрамбанку“» як атаку асабіста на яго, хоць сам у справе не фігуруе: ён згадвае пра загад Лукашэнкі «прашарсьціць гэтых пузатых буржуяў».