Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адвакат бачыў майго тату адзін раз». Што апавядаюць родныя арыштаваных супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку». ВІДЭА

Офіс «Белгазпрамбану» ў Менску
Офіс «Белгазпрамбану» ў Менску

Вядома пра затрыманьне 15 чалавек, якія працуюць альбо працавалі ў «Белгазпрамбанку», а таксама блізкіх да яго структурах. Свабода першай са СМІ пагаварыла са сваякамі затрыманых у менскім офісе банку.

11 чэрвеня стала вядома пра ператрусы ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку», які да нядаўняга часу ўзначальваў патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. У той жа дзень затрымалі 15 чалавек. Некаторыя зь іх на момант затрыманьня былі дзейнымі супрацоўнікамі банку, а таксама ўваходзілі ў ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі.

Родныя дваіх з затрыманых супрацоўнікаў банку, Дзьмітрыя Жардзецкага і Ўладзімера Дразда, расказалі Свабодзе, што адбывалася 11 чэрвеня.

Ператрус у «Белгазпрамбанку» прыехалі рабіць на машынах без нумароў. ФОТА

На фота трапіў момант, калі да чорнага ўваходу ў галоўны офіс банку пад’ехаў танаваны мікрааўтобус без нумароў. Некалькі супрацоўнікаў фінансавай міліцыі селі ў мікрааўтобус і зьехалі. Пры іх было некалькі торбаў
1/7 На фота трапіў момант, калі да чорнага ўваходу ў галоўны офіс банку пад’ехаў танаваны мікрааўтобус без нумароў. Некалькі супрацоўнікаў фінансавай міліцыі селі ў мікрааўтобус і зьехалі. Пры іх было некалькі торбаў
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Раней ахоўнік галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» пацьвердзіў Tut.by, што там ідзе ператрус: кажа, зранку прыехалі каля 50 чалавек у масках
2/7 Раней ахоўнік галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» пацьвердзіў Tut.by, што там ідзе ператрус: кажа, зранку прыехалі каля 50 чалавек у масках
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Фігуранты справы — прадстаўнікі камэрцыйных структур, а таксама былыя і цяперашнія супрацоўнікі банку. Але, як сказалі ў ДФР, былы кіраўнік банку і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка цяпер ня мае працэсуальнага статусу ў гэтай справе
3/7 Фігуранты справы — прадстаўнікі камэрцыйных структур, а таксама былыя і цяперашнія супрацоўнікі банку. Але, як сказалі ў ДФР, былы кіраўнік банку і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка цяпер ня мае працэсуальнага статусу ў гэтай справе
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Бабарыка так <a href="https://www.svaboda.org/a/30664890.html" target="_blank">пракамэнтаваў</a> крымінальную справу: &laquo;Тое, што цяпер адбываецца, гэта ціск на мяне, фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне ня вельмі прыемнае гэтае пачуцьце, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею&raquo;
4/7 Бабарыка так пракамэнтаваў крымінальную справу: «Тое, што цяпер адбываецца, гэта ціск на мяне, фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне ня вельмі прыемнае гэтае пачуцьце, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею»
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
У прэс-службе Камітэту дзяржкантролю ўдакладнілі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 &laquo;Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры&raquo; і паводле ч. 2 арт. 235 &laquo;Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры&raquo;
5/7 У прэс-службе Камітэту дзяржкантролю ўдакладнілі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры»
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Паралельна зь ператрусам у &laquo;Белгазпрамбанку&raquo; ідзе ператрус у кампаніі &laquo;ПрыватЛізінг&raquo;, якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР
6/7 Паралельна зь ператрусам у «Белгазпрамбанку» ідзе ператрус у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Каля менскага дома патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, былога кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў Валера Цапкалы 10 чэрвеня <a href="https://www.svaboda.org/a/30664900.html" target="_blank">заўважылі</a> прадстаўнікоў Дзяржкантролю, але ператрусу не было
7/7 Каля менскага дома патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, былога кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў Валера Цапкалы 10 чэрвеня заўважылі прадстаўнікоў Дзяржкантролю, але ператрусу не было
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Previous slide
Next slide

«Скруцілі рукі так, што я ня мог павярнуцца, адчынілі дзьверы і выштурхалі»

Дзьмітры Жардзецкі працуе ў менскім офісе «Белгазпрамбанку» спэцыялістам у абслугоўваньні будынкаў. З словаў яго старэйшага брата Ўладзімера, зь фінансамі Дзьмітры ніяк ня быў зьвязаны, заробак у банку меў зусім невялікі. Раніцай 11 чэрвеня Дзьмітры пазваніў свайму брату і папрасіў выйсьці з пад’езду і вынесьці яму ключы ад кватэры, якая некалі належала бацькам Жардзецкіх і ў якой цяпер жыве Дзьмітры.

«Брат мне пазваніў раніцай, каля 10 гадзін, — расказвае Ўладзімер Жардзецкі. — Сказаў, што яму патрэбны ключ ад кватэры. Я спытаўся, што зь ягоным ключом. Ён адказаў, што потым растлумачыць. Я выйшаў да пад’езду, пабачыў брата. Побач былі і іншыя людзі. Падумаў, што ён з работнікамі банку разам, там яшчэ быў аўтамабіль, мікрааўтобус. Зь цёмнымі шыбамі і чамусьці без нумароў. Даў яму ключ і толькі тады даведаўся, што разам зь ім супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Больш яму нічога не далі расказаць, заштурхалі ў аўтамабіль і зьехалі».

Уладзімер разам з жонкай вырашылі паехаць на адрас брата і паглядзець, што будзе далей. Ля пад’езду ён пабачыў ужо знаёмы мікрааўтобус без нумароў, у ім сядзелі тры чалавекі.

«Заходжу ў кватэру, налічыў там восем чалавек, акрамя майго брата, — расказвае Ўладзімер Жардзецкі. — Пакой невялікі там. Усе ў масках былі. Некаторыя яшчэ ў цёмных акулярах, усе маладыя. Пацікавіўся, што адбываецца, хто яны такія. Пачалі патрабаваць дакумэнты ў мяне. Назвацца адмаўляліся.

Адзін зь іх усё ж паказаў у выніку сваё пасьведчаньне. Там было прозьвішча Кажамякін альбо Кажамяка. Іншыя адмовіліся паказваць дакумэнты. Я прасіў, каб запрасілі панятых. Выявілася, што панятых яны ўжо прывезьлі з сабой. Брата адштурхнулі ў іншы кут пакою. Панятыя таксама былі ў масках, паказваць свае дакумэнты яны адмовіліся».

Уладзімер спрабаваў здымаць усё, што адбываецца, на тэлефон. Яго жонка хацела зрабіць тое самае. У выніку, з словаў Уладзімера, іх абодвух груба выштурхнулі з памяшканьня, хаця сам Уладзімер дагэтуль зарэгістраваны ў бацькоўскай кватэры.

«Маю жонку першую пачалі выштурхоўваць з кватэры, потым мяне, — расказвае ён. — Выштурхалі гвалтам. Я пахадзіў крыху каля дому, паспрабаваў зноў трапіць у кватэру. У мяне былі свае ключы. Сказаў ім, што я там прапісаны і хачу назіраць за тым, што будзе адбывацца, што будуць выносіць з кватэры. Пасьля гэтага да мяне ўжылі грубую фізычную сілу. Скруцілі рукі так, што я ня мог павярнуцца, адчынілі дзьверы і выштурхнулі. Дзьверы зачынілі за мной. Я пайшоў званіць у міліцыю».

Калі на месца прыехаў нарад міліцыі, людзі ў масках паказалі ім свае пасьведчаньні. Міліцыянты паведамілі Ўладзімеру, што ўсё адбываецца законна.

«Я пэўны час яшчэ пачакаў на лавачцы, потым сышоў, — працягвае ён. — Невядома было, колькі яны будуць заставацца там. Прыехаў на наступны дзень, дзьверы ў кватэру не былі зачыненыя. Проста прыкрытыя, вакно адчыненае было. Так было ўсю ноч. Гэта ўсё адбывалася 11 чэрвеня.

А ўчора раніцай прыехалі і ў маёй прысутнасьці апісалі маёмасьць. Тэлевізар і тумбу пад тэлевізарам. Перадалі мне на адказнае захоўваньне. Таму яны арыштоўваюць усю маёмасьць пад адрасам пражываньня майго брата. А таксама аўтамабіль „Шкода Рапід“. Так усё адбывалася».

Трохдзённы тэрмін папярэдняга зьняволеньня Дзьмітрыя Жардзецкага ўжо скончыўся, ён застаецца за кратамі.

«Тата пазваніў з чужога нумару і сказаў, што ён у СІЗА КДБ»

Уладзімер Дрозд працуе памочнікам намесьніка старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку». Стаж працы ў банку большы за 15 гадоў. Пасьля заявы Віктара Бабарыкі аб жаданьні ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі Уладзімер запісаўся ў яго ініцыятыўную групу, адначасова працуючы на ранейшай пасадзе.

«Як праходзіла затрыманьне майго бацькі, я не ведаю, — расказвае Свабодзе пра падзеі 11 чэрвеня дачка Ўладзімера Дразда Аксана. — Тата проста пайшоў на працу і з працы не вярнуўся.

Удзень у дзьверы настойліва пачалі званіць. Я адчыняю, а там стаяць людзі, шэсьць чалавек. Я тады адна была дома, мне забаранілі званіць каму-небудзь. Хацела затэлефанаваць бацьку, яны адказалі мне, што тата ўсё адно ня здыме слухаўку. Ператрус адбываўся без прысутнасьці таты. У нас два пакоі ў кватэры, гэтыя людзі стараліся ўсе быць у адным пакоі са мной. Гэта быў моцны стрэс. Папрасіць некага прысутнічаць я не змагла».

З словаў Аксаны, ператрус працягваўся больш за тры гадзіны. Па яго выніках складзены пратакол, дзяўчына яго падпісала.

«Тата пазваніў з чужога нумару ў 18.05 таго ж дня, 11 чэрвеня, — працягвае Аксана Дрозд. — Сказаў, што ён затрыманы на трое сутак, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Мы адразу ж паехалі туды, там усё было зачынена, перадачу зрабіць было немагчыма. На наступны дзень мы нанялі адваката, адвакат бачыў майго тату адзін раз. Тата працягвае знаходзіцца ў СІЗА КДБ, праз трое сутак яго не выпусьцілі. 15 чэрвеня, у панядзелак, у кватэру прыйшлі яшчэ два чалавекі, яны апісалі маёмасьць».

Як гаворыць Аксана Дрозд, родныя змаглі перадаць затрыманаму бялізну і іншыя неабходныя рэчы. Больш падрабязнай інфармацыі аб стане свайго бацькі дзяўчына не мае. У бліжэйшыя дні яны з маці паспрабуюць занесьці ў КДБ яшчэ адну перадачу.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG