Міністэрства энэргетыкі Літвы выступіла з крытыкай недастатковай празрыстасьці інфармацыі пра Беларускую АЭС. Публікацыя з заўвагамі зьмешчаная на сайце ведамства.
У тэксьце гаворыцца, што Беларусь дэманструе «выбарачны падыход» да празрыстасьці праекту атамнай электрастанцыі, хоць павінна публікаваць поўныя справаздачы аб місіях МАГАТЭ і выконваць рэкамэндацыі міжнародных экспэртаў падчас стрэс-тэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МАГАТЭ апублікавала рэкамэндацыі, як зрабіць БелАЭС больш бясьпечнайПаводле літоўскага боку, Беларусь не апублікавала гэтых справаздач, пра што быў інфармаваны гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі.
«На сёньняшні дзень няма інфармацыі, каб ацаніць маштабы бягучых праблемаў Беларускай АЭС. З 11 рэкамэндацый, складзеных экспэртамі МАГАТЭ, апублікавалі толькі 3, што выклікае дадатковыя сумневы ў празрыстасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.
Рашэньні не публікаваць справаздачы толькі ўзмацняюць падазрэньне ў тым, што недахопы, выяўленыя ў справаздачы аб місіі, не зьяўляюцца нязначнымі. З гэтай прычыны Літва выказвае занепакоенасьць заявамі экспэртаў МАГАТЭ, якая заклікае ўзмацніць кантроль і нагляд за праграмай запуску станцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
8 пытаньняў пра Беларускую АЭС. Некаторыя застаюцца без адказаў«Выбарнае і прадузятае стаўленьне Беларусі да раскрыцьця толькі карыснай для праекту АЭС інфармацыі назіраецца пастаянна, асабліва ў выпадку супрацоўніцтва Беларусі з МАГАТЭ», — заяўляе літоўскі бок.
Раней Літва зьвярнулася да МАГАТЭ з просьбай адрэагаваць на «непрымальную сытуацыю» вакол БелАЭС. Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа неаднаразова заклікаў Эўразьвяз выкарыстаць усе рычагі для выканання Беларусьсю патрабаваньняў паводле вынікаў стрэс-тэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
БелАЭС страціла патэнцыйнага пакупніка: Украіна адмовілася ад электраэнэргіі зь БеларусіЁн таксама заяўляў, што электраэнэргія, вырабленая на небясьпечных электрастанцыях, не павiнна трапляць на агульнаэўрапейскі рынак.
Ядзернае паліва на БелАЭС даставілі ў пачатку траўня. Фізычны пуск першага энергаблёку заплянаваны на ліпень гэтага году.