+3510 рублёў штрафаў за акцыі ў абарону незалежнасьці. У Віцебску і Мазыры працягнуліся суды

Пратэст супраць інтэграцыі ў Віцебску, 29 сьнежня

Суды Віцебску і Мазыра 17 студзеня аштрафавалі ўдзельнікаў мясцовых акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў за аналягічныя пратэсты па ўсёй Беларусі наблізілася да 50 тысяч даляраў, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Цягам сьнежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі прайшлі суды за акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў, прысуджаных пратэстоўцам, — 102,9 тысячы рублёў. 11 чалавек асудзілі агулам на 225 сутак арышту.

Кампанія #BY_help 10 студзеня абвясьціла збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам акцыяў супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. На момант публікацыі, толькі на плятформе MolaMola і Facebook сабралі больш за 18,2 тысячы даляраў.