Эўрапейская народная партыя заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый у падтрымку незалежнасьці

Пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй у Менску, 29 сьнежня

Кіраўніцтва Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый у падтрымку незалежнасьці, піша БелаПАН.

«Мы зь вялікай заклапочанасьцю сочым за жорсткімі рэпрэсіямі і арыштамі мірных дэманстрантаў у Беларусі. Права на сходы павінна быць гарантаванае, а дэмакратычныя актывісты павінны быць вызваленыя. Свабоду Севярынцу!» — гаворыцца ў паведамленьні ЭНП.

Несанкцыянаваныя вулічныя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй прайшлі ў Мінску 7, 8, 20, 21 і 29 сьнежня.

Як паведаміў 29 сьнежня на чарговай акцыі ў Мінску Вячаслаў Сіўчык, за ўдзел у акцыях арыштаваныя дзесяць чалавек: Павел Севярынец, Алена Талстая, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, Дзяніс Урбановіч, Алесь Чахольскі, Стас Шашок, Максім Урбановіч, Леанід Кулакоў, Сяргей Ціханоўскі.

Агульная сума штрафаў на момант публікацыі складае больш за 16 тысяч рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Больш за 16 000 рублёў штрафаў. Каго асудзілі за пратэст супраць інтэграцыі