Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, ілюстрацыйнае фота
Пра гэта напярэдадні, цытуючы словы прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, паведаміла афіцыйнае інфармагенцтва ТАСС.
«Паводле яго (Дзьмітрыя Мядзьведзева. — РС), ня ўзгоднена дарожная мапа, прысьвечаная далейшай інтэграцыі, уключаючы стварэньне наднацыянальных органаў, адзіную валюту і адзіны эмісійны цэнтар», — паведаміла ў панядзелак 23 сьнежня расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.
Пры гэтым улады Беларусі, у тым ліку прэм’ер-міністар Сяргей Румас, неаднаразова заяўлялі, што на гэтым этапе інтэграцыі пытаньні палітычнага характару, у тым ліку стварэньня наднацыянальных органаў і адзінай валюты, не абмяркоўваюцца.
Свабода зьвярнулася па камэнтар у прэс-службу Нацыянальнага банку Беларусі. Там пацьвердзілі, што на цяперашнім этапе перамоваў паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расеі пытаньне адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтру не падымаецца. А паведамленьне агенцтва ТАСС назвалі не зусім карэктным.
«У тым пакеце дарожных мапаў, якія цяпер разглядаюцца і ўзгадняюцца, няма ніякіх згадак пра адзіны эмісійны цэнтар і адзіную валюту альбо нешта падобнае», — паведамілі Свабодзе ў Нацыянальным банку Беларусі.