Затрымалі кіраўніка «Маладога Фронту», лідэр «Эўрапейскай Беларусі» — на Акрэсьціна

Дзяніс Урбановіч, 4 лістапада

У Менску 18 сьнежня затрымалі лідэра «Маладога Фронту» Дзяніса Ўрбановіча. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Як сказаў Свабодзе Севярынец, зранку Ўрбановіч мусіў ехаць на працу. З хаты ў Малінаўцы ён выйшаў, а на працу не прыйшоў. Сувязі зь ім няма.

«Ён адзін з асноўных арганізатараў [акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй 20 сьнежня. — РС]. Так што ўсё відавочна», — напісаў Севярынец.

Таксама затрымалі лідэра «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, паведаміў Свабодзе Павал Юхневіч са спасылкай на жонку Афнагеля. Апошні знаходзіцца на Акрэсьціна, калі і за што яго судзілі, невядома.

Вядома, што Афнагеля выклікалі ў міліцыю за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, якія прайшлі ў Менску 7 і 8 сьнежня.

Будзе дапоўнена.