Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй
Ілюстрацыйны каляж
Пад зваротам падпісаліся каля 30 суполак. Раней з такой заявай выступілі аўтары больш як 60 тэлеграм-каналаў. Іх агульная аўдыторыя складае каля мільёна чалавек.
Тэкст заявы зьявіўся ў суполцы «Независимость Беларуси» 4 сьнежня а 17:22. Рэпост запісу зьявіўся ў суполках, якія пад ёй падпісаліся.
Што ў заяве?
«Рэагуючы на чуткі „аб узмацненьні інтэграцыі“ і падпісаньні „дарожных мапаў“ з РФ, Telegram-супольнасьць Беларусі заяўляе:
Незалежнасьць Беларусі — не прадмет гандлю;
Падпісаньне любых дакумэнтаў, якія ідуць на шкоду сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай краіны, — непрымальнае;
Паглыбленьне інтэграцыі з Расеяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны».