«Гэтыя словы не напужалі». Экс-назіральнік адрэагаваў на пагрозу Лукашэнкі «адкруціць галаву»

Юры Вашчанчук

Аляксандар Лукашэнка 17 лістапада выказаўся наконт інцыдэнту на выбарчым участку № 37 у Берасьці, дзе назіральнік Юры Вашчанчук (пазьней пазбаўлены за гэта акрэдытацыі) зьняў на відэа Анастасію Кулічкову, якая нібыта спрабавала ўкінуць стос бюлетэняў у урну для датэрміновага галасаваньня. Tut.by папрасіў Вашчанчука пракамэнтаваць словы Лукашэнкі.

Што адбылося?

Назіральнік Юры Вашчанчук 13 лістапада на ўчастку № 37 Берасьцейскай-Усходняй акругі № 3 зьняў на відэа дзяўчыну, якая нібыта спрабавала ўкінуць у скрыню для галасаваньня стос бюлетэняў.

Дзяўчына зь відэа, Анастасія Кулічкова, кажа, што гэта быў адзін складзены бюлетэнь. На відэа чуваць, як нехта — назіральнік сьцьвярджае, што старшыня камісіі — кажа дзяўчыне сыходзіць, і тая сыходзіць з участку зь бюлетэнямі, хоць выносіць іх з участку таксама незаконна.

Вашчанчука пазбавілі акрэдытацыі, пасьля заявы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Старшыня камісіі і дырэктарка дзіцячага садку, дзе працуе Кулічкова, Тацяна Мосіна заявіла, што дзяўчына не вінаватая — маўляў, «чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку». Яна паведаміла, што дзяўчына моцна перажывала і ня выйшла на працу на наступны дзень.

Што сказаў Лукашэнка?

Што сказаў Вашчанчук?

Юры Вашчанчук


«Не скажу, што мяне гэтыя словы напужалі. Адна справа — казаць. Іншая — прадпрымаць нешта. Я лічу, што мы жывем у прававой дзяржаве, і калі ёсьць нейкія інсынуацыі, то трэба праводзіць разьбіральніцтвы належным чынам».

Ярмошына: «Яны сябе гэтак жа паводзяць на кухні з жонкай»

Увечары 17 лістапада Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пракамэнтавала здарэньні зь незалежнымі назіральнікамі і апазыцыйнымі кандыдатамі, згадала здарэньні ў Бабруйску, Берасьці, Магілёве.

«Такія факты былі, пра астатнія мне невядома, — перадае Tut.by словы Ярмошынай. — І яны, хутчэй, сьведчаць не аб няведаньні закону. Гэта поўная адсутнасьць уласнай унутранай культуры, бескультур'е гэтых грамадзянаў, вось і паводзіны такія. Думаю, яны сябе сапраўды гэтак жа паводзяць на кухні з жонкай».