На парлямэнцкіх выбарах прагаласавалі 55,47% выбарцаў

Выбарчы ўчастак, дзе галасаваў Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота

На парлямэнцкіх выбарах па стане на 14:00 17 лістапада прагаласавалі 55,47% выбарцаў. Пра гэта сказаў намесьнік старшыні Цэнтравыбаркаму, дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Вадзім Іпатаў, піша БелаПАН.

Найбольшую яўку зафіксавалі ў Магілёўскай вобласьці (62,25%), найменшую – у Менску (44,57%).

Паводле выбарчага кодэксу Беларусі, выбары адбыліся калі прагаласавалі больш паловы выбаршчыкаў на акрузе. Калі выбары на акрузе не адбыліся, акружная выбарчая камісія мусіць паведаміць пра гэта цягам 5 дзён пасьля апошняга дня галасаваньня.