Хто ў Беларусі можа стаць дэпутатам? Лічбы

Як выглядаюць сярэднестатыстычныя дэпутат і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня

Цэнтральная выбарчая камісія скончыла рэгістрацыю кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу.

Свабода параўноўвае сытуацыю на момант падачы заявак у выбарчыя камісіі і тое, што атрымалася «на выхадзе»:

  • На 110 месцаў было 703 прэтэндэнты. Засталося — 560.
  • Ад партыяў было 424 кандыдаты. Засталося — 357.
  • Жанчын было 174. Засталося — 151.
  • Маладзейшых за 30 гадоў было 53. Засталося — 53.
  • Дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў было 34. Засталося — 32.
  • У Менску хацелі балятавацца 176 чалавек. Засталося — 123.
  • З «кандыдатаў у кандыдаты» 71 працуе ў дзяржаўных органах, 8 — у праваахоўных органах, войску ці ў сфэры надзвычайных сытуацый, 31 — беспрацоўны, 48 — пэнсіянэры. Цяпер засталося адпаведна — 65, 7, 27 і 34.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціхі і спакойны, але актыўны і з бойкамі. Лукашэнка расказаў, які хоча парлямэнт

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Конкурсу ня будзе. Хто ў Беларусі ідзе ў «сэнатары». Факты і лічбы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кожнаму пятаму прэтэндэнту на дэпутацкае крэсла ў Палаце прадстаўнікоў адмовілі ў рэгістрацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

0,33 праміле — столькі апазыцыі пусьцілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі