Улады патрабуюць, каб «Айпаўэр» вярнуў грошы, на якія будаваўся акумулятарны завод
Акумулятарны завод пад Берасьцем, чэрвень 2019
Берасьцейскі аблвыканкам запатрабаваў ад ААТ «АйПаўэр» вярнуць сродкі, узятыя ў інавацыйным фондзе на будаўніцтва акумулятарнага заводу. Пра гэта сказаў на прэс-канфэрэнцыі старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс, піша «Виртуальный Брест».
«АйПаўэр» мусіць вярнуць грошы аблвыканкаму да 14 верасьня.
Паводле ўмоваў інвэстыцыйнай дамовы паміж аблвыканкамам і «АйПаўэр», прадпрыемства мусіла ўвесьці завод у эксплюатацыю да 31 ліпеня 2019 году. Гэтага не адбылося, і кампанія-інвэстар мусіць вярнуць грошы ўладам. Таму 14 жніўня аблвыканкам запатрабаваў «АйПаўэр» вярнуць грошы добраахвотна цягам месяца.