Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамады» Ігар Барысаў апублікаваў у сваім Фэйсбуку афішу нядзельнага канцэрту ў Менску ў гонар 101-годзьдзя БНР.
Ранкам у аўторак лідэры руху «За свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») акрэсьлілі фармат сьвяточных імпрэзаў, прысьвечаных Дню Волі.
Старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч адзначыў складаны працэс сёлетняга ўзгадненьня — як з уладай, так і ўнутры дэмакратычнай супольнасьці. Тым ня менш 24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры адбудзецца канцэрт, як таго вымагае сьвяточны фармат, паведаміў Губарэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску на Дзень Волі заплянавалі канцэрт у Кіеўскім сквэры. Ёсьць дазвол уладаўПрадстаўнікі дэмакратычных сілаў нагадалі, што атрымалі адмоўныя адказы на ўсе заяўкі пра адрасы сьвяткаваньня 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Менгарвыканкаме параілі зьбірацца ў месцах, адведзеных для гэтага гарадзкімі ўладамі.
Кампанія #БНР101, якая зьбіралася ладзіць канцэрт у Менску 23 сакавіка, адмовілася ад прапанаваных месцаў і перанесла галоўную імпрэзу ў Горадню, дзе ўлады далі дазвол на канцэрт у Каложскім парку. Гэта не адмяняе акцыі 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто сьпяе на #БНР101? Анансавалі склад выступоўцаў на канцэрце ў Горадні 23 сакавіка