Вугоршчына пачала будаваць плот на паўднёвай мяжы з Сэрбіяй, каб спыніць небывалы паток мігрантаў. Пра гэта ўрад краіны паведаміў сёньня.
13 ліпеня, празь дзевяць месяцаў з дня першага паседжаньня, суд Цэнтральнага раёну Гомеля агучыў прысуд у дачыненьні да трох кіраўнікоў, абвінавачаных у карупцыі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што сутнасьцю канфлікту ў Мукачаве зьяўляецца пераразьмеркаваньне патокаў кантрабанды.
Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў казармы, якая абрынулася ў Омскай вобласьці, 37 вайскоўцаў, 23 зь іх загінулі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў.
Колькасьць ахвяр абвалу казармы пад Омскам дасягнула 13.
У ноч на 11 ліпеня на адной з цэнтральных вуліц Віцебску — на Маскоўскім праспэкце — адбылося ДТЗ з удзелам матацыкліста-байкера.
Служба бясьпекі Ўкраіны супольна з МУС пачала эвакуацыю жыхароў сяла каля Мукачава, у раёне якога забарыкадаваліся байцы «Правага сэктару».
У Кіеве ля адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны пачаўся мітынг актывістаў руху «Правы сэктар», паведамляюць украінскія СМІ.
Кірыл Сілівончык трапіў у калёнію з рэпутацыяй «катавальнай турмы» і сутыкнуўся зь ціскам з боку адміністрацыі. Пра гэта паведамляе расейскі сайт Каспаров.Ru.
Украінскі рух «Правы сэктар» абвясьціў, што падымае ўсіх сваіх прыхільнікаў па баявой трывозе ў сувязі з падзеямі ў закарпацкім горадзе Мукачава.
Прэм’ер-міністaр Сэрбіі Аляксандар Вучыч раней часу пакінуў жалобную цырымонію ў Срэбраніцы пасьля таго, як з натоўпу ў яго паляцелі камяні і бутэлькі.
Неўзабаве будуць названыя вінаватыя ў гібелі пасажырскага самалёта над Данбасам, заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак. Паводле яго, расьсьледаваньне катастрофы «набліжаецца да завяршэньня».
Віцебскія сьледчыя высьвятляюць акалічнасьці дарожна-транспартнага здарэньня, у якім загінулі тры чалавекі.
11 ліпеня ў Босьніі пройдуць памінальныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 20-х угодкаў разьні ў Срэбраніцы — забойства каля 8000 мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў, схопленых сіламі басьнійскіх сэрбаў у 1995 годзе пасьля таго, як сэрбы занялі срэбраніцкі анкляў.
Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына папрасіў прабачэньня за ўчынак аднаго з польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, які на пасяджэньні ў сераду падняў руку ў нацысцкім вітаньні.
Сваякі сябра Кітайскай камуністычнай партыі, які напіўся на ўрадавым банкеце і затым памёр, атрымаюць буйную кампэнсацыю. Дзяржава выплаціць сям’і 1 мільён юаняў (160 тысяч даляраў па цяперашнім курсе).
Канструкцыя павінна перашкодзіць пранікненьню ў краіну тэрарыстаў з групоўкі «Ісламская дзяржава», якая кантралюе некалькі рэгіёнаў у суседняй з Тунісам Лібіі.
Нідэрлянды выступілі з ініцыятывай стварэньня міжнароднага трыбуналу пры ААН для судовага перасьледу асобаў, якія маюць дачыненьне да гібелі пасажырскага авіяляйнэра «Боінг» кампаніі Malaysia Airlines ў ліпені мінулага году пад Данецкам.
Напад адбыўся ў вёсцы непадалёк ад мяжы з Самалі. 11 чалавек былі параненыя.
У аварыі з удзелам мікрааўтобуса, які вёз узброеную ахову Аляксандра Лукашэнкі, пацярпелі трое чалавек.
Катастрофа адбылася на аэрадроме Хурба за 17 кілямэтраў на поўдзень ад Камсамольска-на-Амуры пры ўзьлёце бамбавіка. Абодва лётнікі загінулі.
Выкананьне сьмяротнай кары адбылося ў амфітэатры захопленай Пальміры і было зьнятае на відэа.
Ракеты з тэрыторыі Сынаю, магчыма, былі выпушчаныя падчас баёў зь сіламі бясьпекі Эгіпту.
На полі каля вёскі Альшаньнікі-2 упаў лёгкаматорны самалёт невядомай канструкцыі.
Прапанова была распрацавана сумесна зь пяцьцю краінамі, якія расьсьледуюць крушэньне рэйсу MH17 над тэрыторыяй пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў, у выніку якога загінулі ўсе 298 пасажыраў.
Рада па авіяцыйнай бясьпецы Тайваню апублікавала справаздачу аб катастрофе самалёта авіякампаніі ATR72-600 Transasia, які разьбіўся 4 лютага 2015.
У расейскім горадзе Брацку на Дні моладзі ўсе жадаючыя маглі ўдарыць нагой партрэт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Відэа зь незвычайнай акцыі апублікаваў блогер Андрэй Антоненка.
Пажар у Чарнобыльскай пушчы, што ў зоне адчужэньня, паводле стану на раніцу чацьвярга яшчэ працягваецца.
На поўначы Сінайскага паўвострава сёньня адбыўся ўзброены напад на вайсковыя блокпасты. Паводле зьвестак эгіпэцкіх сілаў бясьпекі, загінула як найменей 30 салдатаў, каля 40 — параненыя, некалькі вайскоўцаў узятыя ў палон.
Гэта ўжо другі буйны пажар у чарнобыльскай зоне адчужэньня за апошнія месяцы. Раней, 28 красавіка, пажар ахапіў плошчу каля 400 га. У выніку пажар быў зьліквідаваны.
За апошні час у Вашынгтоне было зафіксавана шмат спробаў пералезьці цераз агароджу і трапіць у рэзыдэнцыю прэзыдэнта.
Ці напалохаў беларускіх турыстаў тэракт са шматлікімі ахвярамі, які адбыўся ў туніскім горадзе Сусе?
Як паведамляе брытанскае выданьне Guardian са спасылкай на прадстаўніцу пракуратуры Парыжу, іх затрымалі для допыту наконт «незаконнай дзейнасьці» кампаніі.
Тыдзень назад суд Абалонскага раёну Кіева вынес прысуд па справе сяброў «Правага Сэктару». Пяць падсудных актывістаў, сярод якіх быў і беларус Дзьмітры Лісковіч, атрымалі па чатыры гады зьняволеньня — суд вырашыў, што яны вінаватыя у выкраданьні чалавека.
Высокае напружаньне: пратэсты ў Армэніі ахопліваюць ўсю краіну. Жыцьцё на Данбасе невыноснае намаганьнямі абодвух бакоў — карэспандэнт прыляцеў з вайны. У крымскіх татараў ёсьць стратэгія вяртаньня паўвострава — эксклюзіўнае інтэрвію кіраўніка Мэджлісу.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Масавая эвакуацыя турыстаў адбываецца ў Тунісе пасьля ўчыненага 26 чэрвеня нападу на турыстаў на пляжы. Пра гэта ў суботу, 27 чэрвеня, паведамляе француская газэта La Nouvelle Republique.
Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за расстрэл турыстаў на пляжы ў Тунісе. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на твітэр арганізацыі.
Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян сёньня прыняў міністра транспарту РФ, сустаршыні армяна-расейскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Максіма Сакалова.
Выбухі ў Кувэйце, Самалі, Францыі і Тунісе цягам аднаго дгя.
У Гомелі ў дамах пастара царквы Божай «Праабражэньне» Сяргея Нікалаенкі, а таксама дыякана царквы Аляксандра Чуева супрацоўнікі міліцыі правялі ператрусы.
У выніку тэрактаў у Францыі забіты адзін чалавек, у Тунісе — дзевятнаццаць.
Вядомы расейскі палітык, экс-прэм’ер РФ і былы кіраўнік савецкай і расейскай выведкі Яўген Прымакоў памёр ва ўзросьце 85 гадоў. Прапануем вашай ўвазе падборку ягоных цытатаў паводле расейскіх выданьняў.
У Сочы змагаюцца з наступствамі паводкі, у маштабах якой можа быць вінаватая пабудаваная да Алімпіяды ліўневая каналізацыя.
За гадзіну ў Сочы выпала амаль месячная норма ападкаў. Больш за 400 дамоў падтопленыя ў Сочы ў выніку моцнай паводкі. Зь небясьпечнай зоны эвакуяваныя 20 сем’яў. Як паведамілі мясцовыя ўлады, у Адлерскім раёне ў вадзе знойдзена цела загінулага мужчыны.
Дзевяць чалавек загінулі ў выніку аварыі аднаматорнага экскурсійнага самалёта авіякампаніі Promech Air, які разьбіўся на паўднёвым усходзе Аляскі ў другой палове дня 25 чэрвеня.
Кампанія «Электрычныя сеткі Армэніі» цалкам належыць расейскай фірме «Інтэр РАО». Пратэсты пачаліся ў Ерэване і шэрагу іншых гарадоў у канцы мінулага тыдня.
Узровень вады ў рэках з-за залеваў падняўся амаль на паўтара мэтра, на вуліцах ён дасягаў 60 сантымэтраў.
Фэдэральны акруговы судзьдзя ў Бостане вынес канчатковы прысуд у справе выбуху на Бостанскім маратоне. Джахар Царнаев мае быць пакараны шляхам сьмяротнай іньекцыі.
Малайзія і яшчэ чатыры дзяржавы прапанавалі ААН стварыць адмысловы суд для разгляду справаў у дачыненьні да асоб, адказных за гібель рэйсу MH17 над Данецкай вобласьцю Ўкраіны, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Загрузіць яшчэ