Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патоп у Сочы — наступства Алімпіяды?

У Сочы і прылеглых да яго раёнах Краснадарскага краю Расеі працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў моцных ліўняў, якія абрынуліся на рэгіён у другой палове дня 25 чэрвеня. У рэгіёне была спыненая праца аэрапорта і чыгуначнага транспарту, уведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі, абвешчаная эвакуацыя людзей.

На раніцу пятніцы рэгіён пачаў вяртацца да нармальнага жыцця: адноўлены праца аэрапорта і графік руху пасажырскіх цягнікоў, у пацярпелых ад паводкі раёнах Сочы адноўлена электразабесьпячэнне. У выніку надзвычайнай сытуацыі, як паведамляецца, прынамсі адзін чалавек загінуў. У пунктах часовага размяшчэньня раніцай у пятніцу знаходзіліся амаль 280 чалавек.

Паводле мэра Сочы Анатоля Пахомава, да залевы апынулася не гатовая пабудаваная да Алімпіяды 2014 ліўневая каналізацыя. Сайт The Insider нагадвае, што конкурс на яе будаўніцтва выйграла кампанія «Инжтрансстрой», 51% акцый якой у 2011 годзе належала аднаму з найбліжэйшых паплечнікаў Уладзіміра Пуціна Аркадзю Ратэнбэргу.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG