Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алясцы разьбіўся самалёт


Аляска.
Аляска.

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку аварыі аднаматорнага экскурсійнага самалёта авіякампаніі Promech Air, які разьбіўся на паўднёвым усходзе Аляскі ў другой палове дня 25 чэрвеня.

На борце самалёта знаходзіліся восем пасажыраў і пілёт. Самалёт пачаў імклівае падзеньне, пралятаючы над раёнам Туманных фіёрдаў. Як паведамілі ў кампаніі Holland America Line, якой належыць круізны ляйнэр Westerdam, пасажырамі якога і былі загінулыя ў самалёце турысты, аварыя адбылася каля возера Эла, прыкладна ў 30 кілямэтрах на паўночны ўсход ад горада Кетчыкан. Самалёт, паводле зьвестак паліцыі, разьбіўся ў скалістай мясцовасьці. Пра прычыны аварыі нічога невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG